Свет2727

Ва Украіне прыняты закон аб люстрацыі: пад яе падпадзе 1 млн чалавек

16 верасня дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны з трэцяй спробы прынялі законапраект аб люстрацыі. За яго прагаласавалі 235 парламентарыяў пры неабходных 226.

Згодна з новым законам, сярод усіх дзяржслужачых — ад вайскоўцаў і да чыноўнікаў — будзе праведзена маштабная праверка. Па яе выніках будуць звольненыя і страцяць права займаць дзяржаўныя пасады асобы, якія займалі з 25 лютага 2010 года па 22 лютага 2014 г пасады прэзідэнта, прэм'ер-міністра, першага віцэ-прэм'ера, міністраў, кіраўнікоў НБУ, СБУ, пракуроры Кіева і абласных цэнтраў.

На такіх жа ўмовах будуць звольненыя ўсе высокапастаўленыя чыноўнікі, якія займалі пасады з 25 лютага 2010 года па 22 лютага 2014 (у перыяд знаходжання ва ўладзе Віктара Януковіча), работнікі праваахоўных органаў, дзяржслужачыя і службовыя асобы органаў мясцовага самакіравання, што нанеслі «шкоду жыццю, здароўю і маёмасці удзельнікаў Еўрамайдану. Гэта ж тычыцца асоб, якія публічна заклікалі да сепаратызму.

Апрача таго, Україна вырашыла развітацца і з нашчадкамі камуністычнай наменклатуры.

Люстрацыя пазбавіць пасадаў асоб, якія знаходзіліся да 19 жніўня 1991 года на кіроўных пасадах у КПСС і ВЛКСМ, палітработнікаў Узброеных сіл СССР і МУС СССР, былых супрацоўнікаў спецслужбаў і асоб, «якія мелі дачыненне да палітычнага пераследу удзельнікаў украінскага нацыянальна-вызваленчага руху часоў Другой сусветнай вайны і паваеннага часу».

Як заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк на сённяшнім пасяджэнні ўрада Украіны, пад дзеянне закона аб люстрацыі ва Украіне падпадае каля 1 млн чыноўнікаў розных рангаў.

Варта адзначыць, што люстрацыя — гэта не пакаранне. Чалавек проста звальняецца і не можа больш ніколі працаваць у дзяржаўных упраўленчых структурах. Ніякай крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці ён несці не будзе.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Аргазм: што норма, а што не норма7

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць