Свет11

У Парашэнкі не пацвердзілі інфармацыі пра «пагрозы Пуціна»

У Адміністрацыі прэзідэнта Украіны не пацвярджаюць інфармацыю, апублікаваную ў нямецкім СМІ, аб размове Пятра Парашэнкі і Жазэ Мануэля Барозу, у якой ён распавёў пра пагрозы прэзідэнта Расіі ўвесці войскі ў еўрапейскія сталіцы.

«Мы не пацвярджаем інфармацыю, распаўсюджаную ў газеце», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс» прадстаўніка прэзідэнта Святаслаў Цеголко.

Ён сказаў, што ўкраінскі бок «негатыўна ставіцца да спекуляцыям, якія ставяць пад пагрозу намаганні ўсіх бакоў на шляху ўкаранення мірнага працэсу».

У Еўракамісіі адмовіліся каментаваць гэтую публікацыю ў СМІ і заявілі, што не праводзяць дыпламатыі праз СМІ.

У чацвер нямецкае выданне Süddeutsche Zeitung напісала пра размову прэзідэнта Пятра Парашэнкі з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, у якой ён нібыта распавёў аб сваіх перамовах з расійскім прэзідэнтам.

Як сцвярджае выданне, Уладзімір Пуцін у размове з украінскім прэзідэнтам нібыта сказаў, што «калі б захацеў, то расійскія войскі праз два дні маглі б быць не толькі ў Кіеве, але і ў Рызе, Вільні, Таліне, Варшаве або Бухарэсце».

Як піша выданне, прэзідэнт Парашэнка таксама паведаміў Барозу, што Пуцін папярэдзіў, што можа выкарыстаць свой уплыў і заблакаваць непажаданыя для Расіі рашэнні Еўрапейскай Рады.

Таксама: Прэс-сакратар Пуціна назваў «качкай» інфармацыю пра «заваёву Вільні, Варшавы, Бухарэста»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць