Улада44

Рок‑музыкі рыхтуюцца да вялікага супольнага канцэрту

Пра гэта паведаміў лідэр гурта «Нэйра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч 6 снежня ў Мінску на прэзэнтацыі новага альбому «Stasi».

Беларускія рок‑гурты «Нейра Дзюбель», «Палац», «Крама» і «N.R.M.» плануюць правесці вялікі сумесны канцэрт. Пра гэта паведаміў лідэр гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч 6 снежня ў Мінску на прэзентацыі новага альбома «Stasi».

А.Кулінковіч пакуль не назваў месца правядзення канцэрта, сказаўшы толькі, што «гэта будзе вялікая зала». Плануецца, што канцэрт пройдзе ў канцы студзеня 2008 года. Таксама, паводле яго слоў, арганізуецца канцэртная прэзентацыя новага альбома «Нейра Дзюбеля». Ён зазначыў, што атрымана папярэдняя згода на правядзенне канцэрта ў адным са сталічных клубаў.

Нагадаем, канцэртная прэзентацыя альбома «Stasi», запланаваная на 14 лістапада гэтага года, была адменена. На працягу апошніх некалькіх гадоў гурт не меў магчымасці арганізоўваць вялікія канцэрты ў Мінску, выступаючы ў асноўным у суседніх краінах і невялікіх гарадах Беларусі. Негалосную забарону на канцэртаванне музыканты атрымалі пасля ўдзелу ў акцыях апазіцыі. Такое становішча гурту знайшло адлюстраванне ў назве новага альбома «Нейра Дзюбеля». «Stasi» — гэта разведка былой Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, якая ў часы халоднай вайны лічылася адной з самых моцных спецслужбаў у свеце. Паводле слоў А.Кулінковіча, сэнс гэтай назвы ўтрымліваецца ў запеве песні «Stasi»: «Не чуваць, але спяваем».

Як раней паведамляў БелаПАН, 21 лістапада лідэры рок‑гуртаў «Нейра Дзюбель», «Крама», «N.R.M.» і «Палац» сустрэліся з кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Алегам Праляскоўскім. Падчас сустрэчы ён паабяцаў падтрымку беларускім музыкантам, сказаўшы, што ў іх больш не будзе праблем з арганізацыяй канцэртаў. Сустрэча выклікала вялікі грамадскі рэзананс: музыкантаў абвінавачвалі ў тым, што яны «прадаліся» ўладам. А.Кулінковіч абвергнуў у інтэрв’ю БелаПАН такое сцвярджэнне, а таксама выказаў сумненне, што «пасля гэтай сустрэчы адразу нешта зменіцца». На прэзентацыі новага дыска ён зазначыў, што пакуль не адчувае нейкіх асаблівых змен пасля візіту ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Alexander Kulinkovich. Photo by Julia Darashkevich

Alexander Kulinkovich. Photo by Julia Darashkevich

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць