Улада22

Хлопец з В'етнама стаў амерыканскім генералам

Палкоўнік В'ет Луонг прычапіў на вайсковай базе Форт-Худ у Тэхасе да сваёй формы генеральскую зорку і стаў першым генералам амерыканскай арміі, народжаным у В'етнаме — праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля крывавай вайны, піша сайт statesman.com.

В'ет Луонг у генеральскай форме.

З 1955 па 1975 год на тэрыторыі В'етнама працягвалася вайна паміж мясцовымі камуністамі (Паўночным В'етнамам), падтрыманымі СССР і Кітаем, і антыкамуністамі (Паўднёвым В'етнамам), якія мелі дапамогу ЗША і краінаў заходняга блоку.

З 1965 да 1973 году амерыканскія наземныя войскі наўпрост ваявалі на баку Паўднёвага В'етнама і страцілі там каля 58 тысяч забітымі.

Дальнія выведныя групы 1 кавалерыйскай дывізіі ЗША ў В'етнаме.

Бацька В'ет Луонга служыў у марской пяхоце Паўднёвага В'етнама.

Сям'я новага генерала, які нарадзіўся пад Сайгонам (цяпер Хашымін), збегла з краіны ў 1975 годзе — перад яе поўным захопам камуністычнымі вайскамі, калі хлопцу было 9 гадоў.

В'ет Луонг ваяваў у Іраку і Афганістане, а цяпер служыць намеснікам камандуючага 1 кавалерыйскай дывізіі.

Пра першы буйны бой гэтай дывізіі з арміяй Паўночнага В'етнама быў зняты фільм «Мы былі жаўнерамі» з Мэлам Гібсанам у галоўнай ролі.

Трэйлер да фільма «Мы былі жаўнерамі»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць