Улада

Лукашэнка: Адносіны Беларусі і Туркменістана сапсаваць немагчыма 

Адносіны Беларусі і Туркменістана сапсаваць немагчыма, у іх вельмі высокі ўзровень. Гэта канстатаваў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю туркменскім сродкам масавай інфармацыі, дадзеным напярэдадні.

Беларусь і Туркменістан стварылі нейкую мадэль двухбаковых узаемаадносін, сутнасць якой заключаецца ў тым, што кожны год прэзідэнты абменьваюцца афіцыйнымі візітамі, кантралюючы такім чынам выкананне дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей. «І тут ужо ўраду і чыноўнікам дзявацца няма куды. Яны добра разумеюць, што калі ў гэтым годзе прынята рашэнне, то ў наступным годзе прэзідэнты сустрэнуцца і запытаюць: а як вы выканалі наша рашэнне? Гэта простая формула ўзаемаадносін на вышэйшым узроўні дае салідныя вынікі. Таму мы кожны год па $100 млн з лішкам прырасталі ў тавараабароце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па міжнародным парадку дня ў бакоў таксама няма абсалютна ніякіх разыходжанняў. «Мы прытрымліваемся аналагічных пунктаў гледжання. Мы заўсёды па-партнёрску ставімся адзін да аднаго ў міжнародных арганізацыях, падтрымліваем адзін аднаго. У прыватнасці, у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый нашы ініцыятывы падтрымліваюцца вамі і наадварот, — адзначыў кіраўнік Беларусі. — Гэта таксама прыклад для пераймання для іншых краін, як трэба будаваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі».

«Мы ж канстатавалі, што нашы адносіны маюць стратэгічны характар, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта аб многім сведчыць. І мы з гэтага зыходзім, канкрэтызуючы кожны год нашы адносіны і выпрацоўваючы канкрэтныя праграмы, падпісваючы канкрэтныя кантракты».

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, у двухбаковых адносінах ёсць пытанні, якія не так хутка вырашаюцца. «Але галоўнае, што яны вырашаюцца. І воля прэзідэнтаў у гэтым выпадку непахісная, і яна ўвасабляецца ў жыццё, - сказаў беларускі лідар. - Я не люблю пустаслоўя і пустых размоў. Я люблю, калі дамовіліся і гэта павінна быць выканана. Калі не можаш выканаць, давай не будзем дамаўляцца. І мы з прэзідэнтам Туркменістана прытрымліваемся гэтага прынцыпу: дамовіліся — выконваем».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу таксама на ролю асабістых адносін лідараў краін, якія аказваюць станоўчы ўплыў на міждзяржаўныя сувязі. «Асабістыя адносіны маюць вельмі важнае значэнне для міждзяржаўных адносін. Не важна, якія гэта дзяржавы. У нашых дзяржавах, дзе прэзідэнты адыгрываюць асноўную ролю ў знешнепалітычным і эканамічным працэсах, асабістыя ўзаемаадносіны кіраўнікоў дзвюх дзяржаў - важнейшы фактар развіцця міждзяржаўных адносін», — сказаў ён.

«Але ўсё ж галоўнае пры гэтым — інтарэс. Мы змаглі пабудаваць нашы адносіны так, з дапамогай нават узаемаадносін асабістых, што яны не будуць вагацца і залежаць ад меркаванняў чыноўнікаў. Мы ўжо стварылі такую базу, што яе ніхто не разбурыць, нават прэзідэнты, таму што гэта будзе сабе даражэй, гэта будзе страшная шкода эканоміцы, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы прайшлі ў добрым сэнсе пункт невяртання, нам ужо сапсаваць адносіны немагчыма, таму што яны ўжо маюць вельмі высокі ўзровень».

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя10

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

Еўропа адвыкла ад расійскага газу. Халодная зіма 2026 года ўпершыню абышлася без крызісу11

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

Экс-журналістка дзяржаўных СМІ, якая збірала данаты на ежу, аказалася дачкой супрацоўніка КДБ. У яго нават ёсць пашпарт прыкрыцця11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць