Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік цэха па вытворчасці чмялёў і апыленню сельскагаспадарчых культур агракамбіната Іван Клімко.
Паводле ацэнак спецыялістаў, патрэба беларускага рынку ў чмялях складае 7-8 тыс. чмяліных сем'яў у год. Іх выкарыстоўваюць для апылення раслін. «З уводам новай лабараторыі мы зможам задаволіць патрэбы ўнутранага рынку і, магчыма, наладзіць пастаўкі чмялёў на экспарт. Адкрыць новую лабараторыю плануем у 2015 годзе», — распавёў Іван Клімко.
У агракамбінаце ўжо дзейнічае адна лабараторыя па прамысловай вытворчасці чмялёў, яе прадукцыйнасць складае прыкладна 2,5 тыс. чмяліных сем'яў у год. На ўласныя патрэбы прадпрыемства выкарыстоўваецца каля 1,7 тыс. чмяліных сем'яў, астатняе накіроўваецца на продаж. Адна чмяліная сям'я (70-80 асобін) цяпер каштуе каля $65.
«Рэнтабельнасць продажаў у мінулым годзе перавысіла 100%. Для прадпрыемства гэта сур'ёзны імпартазамяшчальны праект, паколькі на іншыя цяплічныя камбінаты завозяць чмялёў з Бельгіі, Ізраіля, Нідэрландаў і іншых краін», — адзначыў Іван Клімко.

Каментары