Усяго патроху

Apple і Facebook будуць плаціць сваім супрацоўніцам за яйцаклеткі

Кампанія Apple са студзеня пачне кампенсаваць супрацоўніцам кошт замарожвання яйцаклетак, падобная практыка ўжо прынята ў кампаніі Facebook.

Аплата замаразкі яйцаклетак стане часткай пакета бонусаў, з дапамогай якіх кампаніі Крамянёвай даліны прыцягваюць перспектыўных супрацоўніц, паведамляе NBC.

Як Apple, так і Facebook гатовыя кампенсаваць выдаткі на замарозку яйцаклетак на суму да $20 тысяч.

Працэдура часткова можа вырашыць праблему выбару паміж нараджэннем дзяцей і кар'ерным ростам у найбольш падыходзячым рэпрадукцыйным узросце, лічаць у кампаніях. Аднак крытыкі ідэі лічаць, што тэхналагічныя кампаніі такім чынам спрабуюць максімальна ўтрымаць супрацоўніц ад выхаду ў дэкрэтны адпачынак.

Гэта ўжо не першы падобны бонус: да прыкладу, Facebook ужо выплачвае $4 тысячы пры нараджэнні дзіцяці, а Apple аплачвае выдаткі ў памеры да $15 тысяч на медыцынскія працэдуры, звязаныя з планаваннем сям'і.

Магчыма, такім чынам тэхналагічныя кампаніі падтрымліваюць ідэю гендарнай разнастайнасці свайго штата — не сакрэт, што ў большасці кампаній Крамянёвай даліны дамінуюць супрацоўнікі мужчынскага полу. У Apple і Facebook жанчыны складаюць каля 30% штата.

Замарозка яйцаклетак з'яўляецца нятаннай. У ЗША адна працэдура абыходзіцца ў суму ад $7 да 12 тысяч, а захоўванне абыйдзецца яшчэ прыкладна ў $4 тысячы ў год. Дактары ж рэкамендуюць жанчынам замарожваць як мінімум 20 яйцаклетак, што можна зрабіць мінімум за дзве працэдуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць