Меркаванні11

Камуніст супраць ЖРЭУ

Сябра ПКБ у Баранавічах выйграў суд у ЖРЭУ, прымусіўшы тое прыбіраць яго пад’езд.

Сябра ПКБ у Баранавічах выйграў суд у ЖРЭУ, прымусіўшы тое прыбіраць яго пад’езд.

Баранавіцкі сябра Партыі камуністаў беларускай Віктар Цяпін, разам зь яшчэ двума жыхарамі свайго дому па вуліцы Камсамольскай № 9, яшчэ ў верасьні напісаў скаргу ў баранавіцкае «Жыльлёвае рамонтна‑эксплуацыйнае ўпраўленьне». У ёй было зазначана, што, згодна з Iнструкцыяй пра парадак аплаты насельніцтвам жыльлёва‑камунальных паслугаў, ЖРЭУ мусіць прыбіраць лесьвічныя клеткі. Але ў іх доме такой паслугі камунальшчыкі ніколі не выконвалі.

Напачатку на іх зварот ЖРЭУ ніяк не адрэагаваў. Тады жыхары дому па Камсамольскай, 9 зьвярнуліся ў баранавіцкую пракуратуру. Там высьветлілася, што камунальшчыкі даслалі ў тэрмін адказ простымі лістамі кожнаму, хто падпісаўся пад скаргай, але тыя чароўным чынам не дайшлі да адрасатаў. Новыя адказы былі дасланыя заказнымі лістамі.

У іх паведамлялася, што жыхары сваімі аплатамі кампэнсуюць камунальныя выдаткі толькі на 41%. Рэшту мусіць кампэнсаваць гарадзкі бюджэт. Але горад выплочвае таксама толькі прыкладна 41% ад патрэбнага. Бюджэт гораду фармуецца ў Берасьці, таму больш грошай мясцовыя ўлады выдаткаваць ня могуць. Вынікае, што ЖРЭУ ня мае магчымасьці прыбіраць пад’езды празь недахоп сродкаў.

Цяпін, разам зь іншымі жыхарамі дому, не пагадзіўся з такім адказам і накіраваў скаргу ў суд. Маўляў, іх фінансавыя мажлівасьці камунальшчыкі ня ўлічваюць і за неаплату ці недаплату адразу ж караюць пеняю. Чаму ж тады жыхары мусяць лічыцца з праблемамі ЖРЭУ?

25 кастрычніка суд прызнаў праўду за жыхарамі дому па Камсамольскай, 9 і пастанавіў прыбіраць пад’езды істцоў. Акрамя таго, ЖРЭУ мусіць выплаціць па 20000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды кожнаму з істцоў.

Але цяпер у Баранавічах прыбіраюць толькі пад’езды згаданай камяніцы па вуліцы Камсамольскай. Віктар Цяпін зьбіраецца зьвяртацца ў пракуратуру, каб тая пракантралявала выкананьне камунальшчыкамі закону па ўсім горадзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць