Свет

АБСЕ: Выбары ў Вярхоўную раду Украіны прайшлі празрыста

Працэс галасавання на датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Украіны і падлік галасоў былі празрыстымі, заявіў 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кент Харштэд. 

Паводле яго слоў, выбаршчыкі адказалі на складаныя праблемы, што з`яўляецца фактычным пацвярджэннем дэмакратычнага руху Украіны, паведамляе УНІАН

Масква таксама прызнала, што выбары ў Вярхоўную раду адбыліся, нягледзячы «на шматлікія парушэнні». 

«Папярэднія вынікі ўкраінскіх выбараў паказваюць, што ўкраінскі народ прагаласаваў. Мы пакідаем убаку шматлікія парушэнні, якія былі на этапе падрыхтоўкі да выбараў, тыя прымусовыя метады, якія ўжываліся да шэрагу кандыдатаў, і захады па адхіленні ад палітычнага працэсу, ад удзелу ў выбарах іншых палітычных сіл. Але, тым не менш, галасаванне адбылося», — цытуе ТАСС міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова. 

Паводле апошніх даных, Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 55,28% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій, падлічана 8 млн. 72 тыс. 452 галасы выбаршчыкаў. Пяціпрацэнтны бар`ер пераадольваюць наступныя партыі: «Народны фронт» прэм`ер-міністра Арсеня Яцанюка і спікера парламента Аляксандра Турчынава (21,6%), Блок Пятра Парашэнкі (21,45%,) аб`яднанне «Самадапамога» мэра Львова Андрэя Садавога (11,2%), Апазіцыйны блок, які стварылі былыя паплечнікі збеглага ў Расію прэзідэнта Віктара Януковіча па Партыі рэгіёнаў (9,79%), Радыкальная партыя Алега Ляшко, якога частка экспертаў лічыць праектам Крамля (7,34%) і «Бацькіўшчына» Юліі Цімашэнкі (5,65%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць