Навука і тэхналогіі22

Nokia вярнулася… з кітайскім клонам iPad

Не так даўно фінская кампанія была галоўным гульцом на рынку мабільных тэлефонаў, але кампанія не перажыла канкурэнцыі з Apple. Тэлефонны бізнэс Nokia быў выкуплены кампаніяй Microsoft, якая з цягам часу адмовілася ад брэнду Nokia, перайменаваўшы лінейку смартфонаў Nokia Lumia ў Microsoft Lumia.

Сама Nokia не мае права выпускаць смартфоны пад брэндам Nokia. Але ж зваротны шлях на мабільны рынак знайшла: выпускаць планшэты Nokia не забаронена. Свой першы планшэт «Нокія без Нокіі» прадставіла 18 лістапада.

Nokia N1 знешне практычна цалкам паўтарае 8-цалевы iPad mini кампаніі Apple: дыяганаль экрана 7.9 цаляў, суадношанне бакоў 4:3, разрозненне 2048x1536, дызайн алюмініевага корпусу практычна не адрозніваецца ад «айпада», нават дынамікі выглядаюць так жа. Таўшчыня планшэта таксама невялікая, 6.9 мм.

Планшэт N1 стане першым ці адным з першых, у якім порт microUSB будзе двухбаковым — кабель у яго можна ўстаўляць «дагары нагамі», як і ў фірмовы порт Apple на iPhone I iPad. Нават сайт планшэта нешта вельмі нагадвае.

Планшэт працуе на Android версіі 5.0 з фірмовым інтэрфейсам Nokia Z Launcher. Яго «палымяны матор» — 4-ядзерны працэсар Intel Atom Z3580, на борце 2 Гб аператыўнай памяці і 32 Гб унутранай памяі, камеры на 8 і 5 Мп.

Сваіх заводаў Nokia ўжо не мае — планшэт будзе вырабляцца ў Кітаі сіламі кампаніі Foxconn.

У продаж ён паступіць меркавана 19 лютага — на кітайскі новы год і толькі ў Кітаі. Пазней кампанія паставіць гаджэт у Расію і Еўропу. Кітайская цана — меркавана 249 даляраў без уліку падаткаў. Для параўнання, iPad mini 3 каштуе 399 даляраў, а iPad mini 2 — 299.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію2

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць