Надвор'е

Тэмпература паветра ў Беларусі працягне зніжацца

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.

У пятніцу ў заходніх раёнах Беларусі чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца, уначы месцамі — моцныя ападкі. Тэмпература ноччу — ад 0 да мінус 6 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях будзе да 9 градусаў марозу. Тэмпература паветра днём складзе ад мінус 3 да +3 градусаў.

У выхадныя дні (22—23 лістапада) на тэрыторыі краіны захаваецца халоднае надвор'е з тэмпературамі паветра ўначы ад 1 да 7 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях чакаецца да мінус 9 градусаў. Днём будзе ад мінус 3 да +2 градусаў.

У суботу ў заходніх і цэнтральных раёнах, а ў нядзелю месцамі па краіне чакаецца снег, сказала галоўны сіноптык. — Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі.

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі чакаецца халоднае, пераважна без ападкаў надвор'е.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 3—10 градусаў, пры праясненнях па ўсходзе краіны — да 12 градусаў са знакам мінус. Днём чакаецца ад -4 да +2 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска3

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы3

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць