Здароўе33

Псарыяз: знойдзены новыя метады лячэння

Псарыяз — гэта хранічнае запаленне ўчасткаў скуры. Па вялікім рахунку, ніякага лячэння дагэтуль для яго не было. Дактарам удавалася толькі часова здымаць яго праявы. Між тым колькасць хворых на яго расце і расце.

Пачырваненні, пляскатыя бляшкі, эрозіі і іншыя паражэнні — праявы запалення скуры могуць быць самыя розныя. Да сённяшняга дня лекаваць гэтую хваробу найчасцей спрабавалі супрацьзапаленчымі сродкамі: стэроідамі (гарманальныя сродкі, эфектыўныя, але з процьмай непажаданых наступстваў лячэння) альбо саліцылатамі (сваякамі вядомай ацэцілсаліцылавай кіслаты).

Улічваючы аўтаімунную прыроду запалення (цела выпрацоўвае антыцелы да ўласнай скуры, імунная рэакцыя выклікае хранічнае запаленне), лекары прымянялі метатрэксат (той самы, якім лечаць лейкозы, атрута яшчэ тая), цыкласпарын А. Вытворныя вітамінаў А і Д стымулююць утварэнне на месцы бляшак новай скуры.

Апошнім часам навукоўцы, здаецца, намацалі іншы шлях. Распрацаваны прэпарат усцекінумаб (CNTO-1275) ад кампаніі «Centocor Ortho Biotech», які блакуе выпрацоўку двух асноўных медыятараў запалення скуры: IL-12 і IL-23.

Па сутнасці гэты прэпарат — чалавечыя антыцелы (імунаглабуліны) з нізкай імунагеннасцю. Прэпарат уводзяць пад скуру на першым, чацвертым, а надалей — на кожным дванаццатым тыдні лячэння. У выніку аднаўляеццца якасць жыцця ў 56% хворых, і ўжо на дванаццатым тыдні лячэння ў 3—4 разы змяншаецца плошча паражэння.

Камбінацыя кальцыпатрыёлу (прэпарат вітаміна D3) і бэтаметазону (стэроід) на аснове стэарылавага эфіру (падвышае праніцальнасць скуры) — Дайвабэт (кампанія «Нікамед») — выкарыстоўваецца як мясцовы сродак. У такой камбінацыі біядаступнасць і эфектыўнасць кампанентаў вышэйшая, чым паасобку. Шляхам даследаванняў даказана бяспечнасць выкарыстання прэпарату цягам года паўторнымі курсамі. Памяншэнне плошчы высыпанняў ў 3—4 разы дасягалася ўжо на 4-м тыдні выкарыстання, эфект захоўваўся на працягу года (пры прымяненні Дайвабэта кароткімі курсамі).

У лістападзе 2013 года Амерыканская асацыяцыя фармацэўтаў прэзентавала прэпарат Dual-F-NALP — сродак, які пранікае з паверхні скуры ў глыбокія пласты, дзякуючы адмысловым малекулам ліпідаў, і там блакіруе медыятары запалення.

Паспяховыя выпрабаванні на мышах паказалі, што ўсе высыпанні са скуры знікалі ўжо на пяты дзень. Чакаем вынікаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу2

«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер1

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць