Улада1212

Віктар Лукашэнка злётаў у Абу-Дабі паглядзець на «Формулу-1» ФОТА

У мінулыя выходныя памочнік прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка наведаўся на этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе «Формула-1» у Абу-Дабі. Потым ён правёў перамовы з прадстаўнікамі кіруючай сям'і, піша партал tut.by са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Раней паведамлялася, што старэйшы сын беларускага кіраўніка стаў заўсёднікам этапу «Формулы-1» у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Ён ужо некалькі гадоў запар значыцца ў ліку ганаровых гасцей Гран-пры Абу-Дабі. Спецыяльнае запрашэнне ён атрымоўвае ад кіруючай сям'і эмірата. Дарэчы, гэтым разам назіраць за каралеўскімі аўтагонкамі з віп-ложы прыязджалі таксама прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў.

Акрамя назірання за аўтагонкамі Віктар Лукашэнка 25 лістапада правёў перамовы з высокапастаўленымі мясцовымі чыноўнікамі. У прыватнасці, беларуская дэлегацыя сустракалася з віцэ-прэм'ерам і кіраўніком МУС Эміратаў генерал-лейтэнантам шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, «бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і шляхі ўмацавання адносін паміж дзвюма краінамі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь3

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам6

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць4

МЗС Польшчы: Сярод памілаваных сёння Лукашэнкам — палякаў няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь3

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць