Мова1212

Мова наша. Што значыць «лацно»

Кажуць, што не засталося пераемнасці паміж моваю Літоўскага Статуту 1588 г. ды сучаснаю літаратурнаю моваю. У яе кніжным слоі – так. Разрыў XVIII стагоддзя даецца ў знакі.

Але вусная мова да ХХ стагоддзя мянялася вельмі паволі.

Пра гэта сведчаць, напрыклад, тыя ж Кітабы — кнігі беларускіх мусульман XVII—XVIII ст., напісаныя арабскім алфавітам і жывою народнаю беларускаю моваю. Спецыфічныя рысы старабеларускага сінтаксісу ці лексікі захавалі і сучасныя беларускія гаворкі.

Статут Вялікага Княства Літоўскага пачынаецца «эпіграмай» Андрэя Рымшы на «праслаўныя а старавечныя кляйноты яснавяльможнага пана Лява Сапегі».

«Усё можам сваім вокам лацно абачыці,
Даўжыні і шырокасць шнуром пазначыці».

Вы ведаеце, што значыць «лацно»? Не ўсе з нас, бадай, ведаюць. А вось на Віцебшчыне гэта да нашага часу ўжыванае слова. Нездарма яго выкарыстоўваў у сваіх творах Васіль Быкаў.

Рэгіяналізм «лацно» блізкі значэннем да агульнаславянскага слова «лёгка».

«Але лацно Івану, ён і праўда прайшоў». («Сцяна»)

«Лацно было агіціраваць за тое, чаго не знаеш». («Знак бяды»)

«А то лацно яму ставіць на роту старшыну, калі часці ўваходзяць у прарыў, мінаюць нямецкія флангі…» («Мёртвым не баліць»)

Зямляк Быкава, Рыгор Барадулін, таксама не забываецца пра гэтае слова ў сваім «Вушацкім славазборы»:

«Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць» (с. 88)

Такое самае слова было ў старапольскай мове, а ў сучаснай польскай шырока распаўсюджана падобнае да яго «łatwo», якое ў беларускай мове захавалася пераважна ў параўнальнай форме «лацвей».

Польскі этымолаг Брукнэр (Brükner) звязвае значэнне гэтага слова са славенскім latiti se (схапіць), сербскім latiti (хапаць). То бок «лацно» — гэта калі «добра, лёгка ўхапіць».

Калі б мы пачалі шырока выкарыстоўваць рэгіяналізмы, то яны страцілі б свой рэгіянальны каларыт. Але і ўжываць іх варта. Асабліва тым, для каго яны родныя і штодзённыя.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ26

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць