Свет

Кучма: На наступным тыдні могуць аднавіцца перамовы ў Мінску

Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма заявіў, што новы раунд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе можа прайсці ў Беларусі на наступным тыдні.

Гэтыя сустрэчы праходзяць у Мінску ў фармаце «Расія — Украіна — АБСЕ», Кучма прадстаўляе на іх Украіну.

У пачатку верасня перагаворшчыкі дамовіліся аб перамір'і, але яно рэгулярна парушаецца.

20 лістапада ў ААН паведамлялі, што за час прыпынення агню толькі па афіцыйных дадзеных загінулі каля тысячы чалавек.

«Наступны раўнд (перамоваў) можа быць на наступным тыдні», - сказаў Леанід Кучма журналістам у Кіеве. Паводле яго слоў, мінскія дамоўленасці з'яўляюцца «асноватворным дакументам».

«Агонь не спыніўся, але я лічу, што гэта асноватворны дакумент, на які спасылаецца ўвесь свет, і важна, што подпіс пад ім паставіла і Расія», — адзначыў Кучма.

У кіраўніцтве самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» тым часам заявілі, што пакуль не маюць інфармацыі аб пасяджэнні кантактнай групы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць