Культура44

Прэзэнтацыя «Музычнай партызанкі»

27 сьнежня ў сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага «Музычная партызанка».

27 сьнежня ў сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага «Музычная партызанка».

Паколькі рэжысэр знаходзіцца ў так званым «чорным сьпісе» неўязных у Беларусь, фільм прадстаўляў актывіст Партыі БНФ Франак Вячорка. Ён быў галоўным героем папярэдняга фільму Дэмбіньскага пра Беларусь «Урокі беларускай мовы».

Фільм мае іранічна‑сатырычны характар. Менавіта ў такой манеры героі фільму музыкі гурту «N.R.M.» Піт Паўлаў і Лявон Вольскі апавядаюць пра Беларусь. Менавіта ў такой манеры сьпявачка Сьвятлана Сугака расказвае пра свой лёс і свой тур па Беларусі, калі яны з калегамі спрабавалі зладзіць сэрыю канцэртаў, але ім гэта забаранілі.

Фільм будзе распаўсюджвацца ў Беларусі рознымі шляхамі. Гаворыць Франак Вячорка:

«Фільм ужо быў прэзэнтаваны ў Польшчы ў дзень адкрыцьця каналу «Белсат». Гэты фільм быў зроблены сумесна зь «Белсатам». Сусьветная прэзэнтацыя фільму адбылася яшчэ раней, напрыканцы лістапада, на кінафэстывалі ў Галяндыі. Гэта найпрэстыжнейшы фэстываль у Эўропе. Ад сёньняшняга дня фільм зьяўляецца ў Беларусі і для беларусаў. Фільм трапляе ў лякальныя сеткі, у інтэрнэт для пампаваньня. Будзе распаўсюджвацца праз DVD‑дыскі, CD‑дыскі. Кожны ахвотны зможа яго паглядзець, набыць, знайсьці».

Піт Паўлаў патлумачыў «Свабодзе», што само слова партызанка для беларусаў мае асаблівы сэнс:

«Гэта плён амаль трохгадовай супрацы зь Міраславам Дэмбіньскім. Ён сустракаўся з намі — са мной і зь Лявонам. Ён запісваў такія відэа‑інтэрвію і запісваў нашыя відэа‑канцэрты. А ў нейкі момант у яго ў галаве, відаць, зьявілся мастацкая канцэпцыя, як гэта ўсё агарнуць».

Паводле: Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе3

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе3

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць