Свет33

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу

Катар папярэдзіў улады Бельгіі, што можа скараціць пастаўкі звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у Еўропу. Прычына — новая дырэктыва ЕС, якая патрабуе, каб буйныя кампаніі, што працуюць у Еўропе, сачылі за тым, каб на ўсіх этапах вытворчасці і паставак не парушаліся правы чалавека і не наносілася шкода экалогіі, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Міністр энергетыкі Катара Саад Шарыда аль-Каабі ў маі накіраваў ліст у Бельгію, дзе заявіў, што калі ЕС не перагледзіць гэты дакумент, Катар можа перанакіраваць свае газавыя пастаўкі ў іншыя краіны, дзе больш спрыяльныя ўмовы для бізнэсу.

Ён адзначыў, што патрабаванні ЕС супярэчаць заканадаўству Катара і міжнародным пагадненням, у тым ліку Парыжскаму кліматычнаму пагадненню. На думку міністра, еўрапейскія правілы прымушаюць кампаніі выбіраць паміж нацыянальнай палітыкай і патрабаваннямі ЕС.

У Еўракамісіі пацвердзілі, што цяпер ідуць абмеркаванні магчымых змякчэнняў дырэктывы.

Катар з’яўляецца трэцім у свеце экспарцёрам ЗПГ пасля ЗША і Аўстраліі. Пасля пачатку вайны ва Украіне доля Катара ў еўрапейскім імпарце газу вырасла да 12—14%. Без катарскага газу ЕС будзе складана адмовіцца ад расійскага паліва да 2028 года, як гэта было запланавана.

Новая дырэктыва ЕС прадугледжвае строгія патрабаванні да кампаній і штрафы да 5% гадавога даходу за парушэнні ў галіне правоў чалавека і аховы прыроды.

Каментары3

  • Indrid Cold
    26.07.2025
    Добра, але што з парушэннямі правоў у расейцаў? Ці гэта іншае? А ў лукі і ягоных сяброў?
  • Naziralnik
    26.07.2025
    Проста неверагодныя клоўны! Хто заўгодна мордаю ў лайно тыцкае ды нах€р пасылае - Амерыка, Азія, раеся, пластыліна, хамас.
    Як можна было да такога дакаціцца?
  • лапідарнае брахло
    26.07.2025
    Naziralnik, вось дык дзе рэжым Лукашэнкі ўсіх гэтых эўраклоўнаў пераўзыйшоў - у незалежнасьці ад расейскага газа. Тут Беларусь сапраўды незалежная. І нацыянальныя інтарэсы супадаюць. На вайне ва Ўкраіне

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць