Свет2121

Камбат «кібаргаў» братаецца з Матаролам – праўда ці фэйк?

Расійскі канал Life News распаўсюдзіў відэа, на якім адзін з вядомых кіраўнікоў баявікоў так званай «Данецкай народнай рэспублікі» па мянушцы Матарола сустракаецца з камандзірам батальёна ўкраінскай арміі, які абараняе данецкі аэрапорт.

Таксама ў відэа паказваецца, што баявікі прапусцілі да будынка новага тэрмінала аэрапорта Данецка тры КамАЗы з нібыта украінскімі вайскоўцамі. Як паведамляецца ў рэпартажы, грузавікі з белымі сцягамі ў суправаджэнні прадстаўнікоў АБСЕ даставілі блакаваным украінскім ваенным прадукты харчавання і 51 байца з Аўдзееўкі.

Людзі, якія на відэа паказваюцца байцамі ўкраінскай арміі, выглядаюць даволі весела, але на пытанне аб тым, дзе іх камандзір, губляюцца і не могуць дакладна адказаць. Пасля паказваецца мірная бяседа Матаролы з чалавекам, які называе сябе камандзірам батальёна ўкраінскай арміі з пазыўным «Купал».

«Я вельмі задаволены, што мы знайшлі агульную мову. Як у нас дамова была, так усё і адбылося, без зменаў. Вельмі было прыемна пазнаёміцца з камандзірамі. Я вельмі рады, што так атрымалася. Я думаю, міравую мы яшчэ будзем святкаваць. Я лічу, што гэта братэрская вайна. Галоўнае, каб зверху разабраліся, а мы салдаты, нам сказалі - мы робім», - заявіў «Купал».

«Я думаю, што далей будзе ўсё нармальна, настроімся, на фоне гэтага перамір’я зоймем ўсе свае месцы. Каб не было лішняга «бадалава». Ні мне, ні табе людзей губляць не хочацца, - звярнуўся Матарола да суразмоўцы. - Я больш перажываю за мірных жыхароў, таму што ім прылятае ў горад з твайго боку. А хлопцы, што мае, што твае, прыжыліся, будуць бадацца да канца, а вось ўсё астатняе… Я думаю, што ўжо пара вам на вашым баку наводзіць парадак», - сказаў камандзір тэрарыстаў Матарола, які прыехаў на сустрэчу.

У той жа час украінскія СМІ паспяшылі заявіць, што дадзенае відэа з’яўляецца фэйкам, а камбат з пазыўным Купал сапраўды існуе, але іх падраздзяленне вывелі з аэрапорта Данецка ўжо 10 дзён таму.

Да таго ж мікалаеўскі дэсантнік, вядомы ў сацыяльных сетках пад нікам «Пазыўны Маршал» таксама сцвярджае, што на відэа - зусім не камбат 95 брыгады. Ён сцвярджае, што чалавека, які на відэа, раней ніколі не бачыў: «На відэа чалавек, які прадставіўся Купалам, не ёсць такім! ГЭТА НЕ Купал! 95 у раёне аэрапорта няма! І тыя, хто служыць, служыў і працаваў з Купалам, гэта пацвердзіць! Чалавека на відэа я не ведаю, і гэты відос рэальна не залік, і дзіўна што там не было нашых журналістаў! … Пазыўны Купал - гэта 95 дэсантная брыгада! А 95 брыгада выканала заданне і знаходзіцца ў раёне Краматорска і Славянска. А гэта пачвара ўзяла ягоны пазыўны! А там думайце самі», - піша дэсантнік на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

«Пазыўны «Купал» — гэта паважаны чалавек, камбат 95, мой сябар, і мы даволі доўга працавалі плячом да пляча! 79 і 95 выканалі задачу ў порце і ў плане замены пайшлі працаваць па іншых задачах, на дадзеным этапе 95 знаходзіцца ў адным раёне, 79 працуе па наступнай задачы ў другім раёне! Можна сказаць, там дзе закіпае!

Больш не скажу нічога, бо мяне там не было і вачамі я не бачыў! І здаецца найграным, мы на КамАЗах, яшчэ і ў кузаве не ездзім на баявыя, плюс у нас адны Уралы! А хацелася б пагутарыць, вядома!», — паведаміў Маршал на сваёй старонцы.

Аднак на прасторах сеціва карыстальнікі тут жа адшукалі відэарэпартаж, падрыхтаваны ўкраінскім тэлеканалам Інтэр, у якім прыводзіцца (глядзець з 0:47) гутарка з чалавекам, вельмі падобным да Купала з рэпартажу Life News, які таксама называецца Купалам, толькі не камандзірам 95 дэсантнай брыгады, а намеснікам камбата 93 механізаванай брыгады. Таксама быў знойдзены рэпартаж на канале ТСН, у якім даволі падобны на Купала з Life News чалавек прадстаўлены пад менавіта такім пазыўным.

У той жа момант Раман Донік, валанцёр, які дапамагае ўкраінскім абаронцам данецкага аэрапорта, на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў наступнае: «Сам ролік каментаваць не збіраюся. Але ў аэрапорт людзі зайшлі са зброяй і завезлі з сабой неабходнае ў такой колькасці, у якой не ўдавалася зрабіць гэта ўжо месяцы два. Па меншай меры боепрыпасаў больш, чым за апошні месяц. Магчыма, проста сышліся інтарэсы і кожны на…ваў апанентаў, як мог. Матарола пакрасаваўся, а нашы правялі ратацыю людзей і завезлі БК (і яшчэ шмат сяго-таго неабходнага)».

Валанцёр не лічыць патрэбным пакуль рабіць далёкаідучыя высновы: «Словы словамі, а справы справамі. Па факце баявая задача выканана на выдатна і нават больш. Магчыма в.а. камбата падставіўся пад удар, каб памяняць людзей. Не ведаю, гэта па-за маёй кампетэнцыяй. Прынцыповыя хлопцы, могуць даказаць сваю прынцыповасць ў аэрапорце без ратацыі і без боепрыпасаў».

Таксама выказваюцца меркаванні, што сустрэча Купала і Матаролы была сапраўднай, але што людзей з пазыўным «Купал» два. І менавіта той самы Купал з 93 брыгады, якога раней паказвалі ўкраінскія каналы, насамрэч паціскаў руку баевіку. Афіцыйных каментароў украінскага ваеннага кіраўніцтва на гэты конт пакуль няма.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная3

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Усе навіны →
Усе навіны

У Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў нейкі апарат. Спачатку падумалі — шахед4

Аляксандр Машэнскі больш не ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі4

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі7

Заснаваны беларусам стартап выпусціў ШІ-браўзер

«Кружляў над Гомелем паўтары гадзіны». Што паведамлялі людзі пра расійскія дроны, што заляцелі падчас начной атакі Украіны

«Я задзяўблася!» Беларуска ў шаленстве ад якасці сувязі МТС14

Зеландыя: кантынент, які амаль цалкам схаваны пад вадою1

Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная3

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам. Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць