Грамадства33

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая

Мая Яніцкая была сярод стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры, яна аб’ехала ў экспедыцыйных вандроўках усю Беларусь, ратуючы ад знішчэння ўнікальныя скарбы.

Памерла беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая. Пра смерць «Радыё Свабода» стала вядома ад яе калег-мастацтвазнаўцаў, гэта здарылася яшчэ ў кастрычніку. Ёй было 94 гады.

Мая Яніцкая нарадзілася 22 траўня 1931 году ў фальварку Валянцінава на Лагойшчыне. Скончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950—1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966—1970). Кандыдат мастацтвазнаўства (1974).

З 1969 году працавала ў газеце «Звязда», іншых газетах і часопісах Беларусі; у 1971—1974 — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1974—1977 — у выдавецтве «Беларуская савецкая энцыклапедыя», у 1977—1991 — у Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1991—2008 — у Цэнтры даследавання беларускай культуры імя Францішка Скарыны.

Мая Яніцкая была сярод стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры, яна аб’ехала ў экспедыцыйных вандроўках усю Беларусь, ратуючы ад знішчэння ўнікальныя скарбы старажытнабеларускага мастацтва.

З 1975 года яна сябра Саюзу мастакоў Беларусі. Сябра мастацкай суполкі «Пагоня» з першых дзён стварэння гэтага творчага аб’яднання Беларускага саюзу мастакоў, укладальніца шэрагу каталогаў выставаў суполкі «Пагоня» (1996, 2000). Мастацкую суполку ліквідавалі ў 2023 годзе.

Яніцкая адна з аўтараў і рэдактараў «Беларускай савецкай энцыклапедыі» ў 12 тамах (1969—1975), «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5 тамах (1984—1987), «Гісторыі беларускага мастацтва» ў 6 тамах (1987—1994). Апублікавала каля тысячы артыкулаў аб праблемах старажытнабеларускага мастацтва і культуры, беларускага мастацкага шкла, сучаснага мастацтва Беларусі.

Аўтарка канцэпцыі і рэдактарка мультымедыйнага выдання «Беларуская культура. Лепшыя старонкі. Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (Менск, 2000, на расейскай і ангельскай мовах). Удзельніца Другога Міжнароднага кангрэсу беларусістаў, даклад на тэму «Вяртанне страчанай спадчыны» (1995).

Яніцкая падрыхтавала і выдала шэраг манаграфій.

Яна ўкладальніца і аўтарка тэксту альбома «Слуцкія паясы. В градѣ Слуцкѣ» (Менск, 2006).

У 1970— 80‑я гады Мая Яніцкая змагалася супраць знішчэння старажытнай Нямігі — гістарычнай часткі беларускай сталіцы.

Каментары3

  • мiнчук
    07.11.2025
    "У 1970- 80‑я гады Мая Яніцкая змагалася супраць знішчэння старажытнай Нямігі — гістарычнай часткі беларускай сталіцы." Каб было больш такiх як спадарыня Янiцкая, то можа цяпер мы б мелi цэласны гiстарычны цэнтр у Мiнску. Светлая памяць
  • Впвпн
    07.11.2025
    Шляхцянка каталичка. Бацьки , упэунены, личыли себе паляками. Нашчадки традыцыи РП. Таким зауседы трэба больш чым шкваркачарка....
  • Захар Шыбека
    08.11.2025
    Меў гонар працаваць разам са шляхетнай паняй Маяй Яніцкай у Скарынаўскім цэнтры. Пакінула нас, пакінуўшы вялікі ўнёсак у беларусістыку. Будзе жыць у нашай памяці

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць