Лёлік Ушкін. Левым вокам11

Навагоднія правакацыі

Новы фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Цікава як адлюстраваліся на працы офіса Дзеда Мароза з белавежскай пушчы, апошнія падзеі ў краіне.

Дзед Мароз (праглядае лісты). Так, гэта што ў нас. Дарагі дзед Мароз, мая мама кажа, што ня можа набыць мяне падарунка, таму, што цяпер у нас няма льготаў. Прашу пакласці пад ялінку пасведчанне на імя маёй мамы аб тым, што яна з'яўляецца супрацоўнікам адміністрацыі прэзідэнта. Сусед кажа, што чыноўнікам льготы захавалі. (Бярэ тэлефон): паклічце снегавіка.

Снегавік: ну чё. Што здарылася? Толькі кантракт не парвіце. Куды я падзянуся ў час глабальнага пацяплення?

Дзед Мароз: Тут пытанне палітычнае.. Дасталі спінагрызы сваімі просьбамі павярнуць льготы.

Снегавік: м-да. І шмат у нас такіх маленькіх сацыяльных іджівенцаў?:

Дзед Мароз: вось статыстыка: сабак пад ёлку просяць у 245 лістах, Кэвінаў для Барбі - 123, у адным лісце – праўда, ён напісаны дарослым подчаркам, просяць клюшку з надпісам «маяму любімаму вецерану аматарскага хакея ад Грэцкі». Іншым падавай выключна льготы.

Снегавік: Можа мы таго. На гэты лісты проста заб'ём?

Дзед Мароз: Чытаеш прэсу, снегавік, або толькі з аленямі пра футбол лясы точыш. Вось Санта Клаўс, або той расейскі барада із ваты парадуюцца. Яны хуценька прыбяруць к рукам наш электарат.

Снегавік: м-да. тут без пляшкі не абысціся.

Дзед Мароз: налівай. Значыць так - пішы: Указ Дзеда Мароза: у мэтах павялічэння сацыяльнай абароны вясёлай дзетвары, хлопчыкаў ідзяўчынак Дзед мароз пастанаўляе: павялічыць колькасць цукерак у падарунках на чатыры, не на тры адзінкі. Напісаў. Здаецца ўсё. Цяпер можна і па санях.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні12

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць