Эканоміка55

Збор на куплю валюты: як гэта будзе працаваць 

Каб стабілізаваць сітуацыю на валютным рынку, Нацбанк увёў 30%-ны збор з пакупнікоў валюты. Ён датычыцца як фізічных, так і юрыдычных асоб. Як гэта будзе працаваць.

Калі і як доўга будуць здымаць 30%?

— Збор з пакупнікоў валюты будуць спаганяць з заўтрашняга дня, 20 снежня, - распавялі ў камерцыйным банку. Паводле слоў спецыяліста, пакуль гаворка ішла пра тое, што працаваць гэта навіна будзе арыентыровачна да 1 лютага 2015 года.

Ці будуць ўключаць 30-працэнтны збор у курс на табло ў абменніку?

- Не, на табло ў абменным пункце будзе паказаны курс продажу канкрэтнага банка. Банкам рэкамендавалі, каб ён адрозніваўся ад афіцыйнага курсу Нацбанка не больш, чым на 2%, — тлумачыць супрацоўнік банка. — Сума 30-адсоткавага збору будзе паказаная асобна ў чэку, які выдасць касір.

Ад чаго будуць лічыць 30% збору?

Лічыць збор будуць ад сумы ў беларускіх рублях, якую вы хочаце патраціць на куплю валюты.

- Напрыклад, вы хочаце заўтра купіць 100 даляраў. Калі афіцыйны курс Нацбанка 10 890 рублёў, то ў абменніку даляр будуць прадаваць прыкладна па 11 100 рублёў. Гэта значыць, вам спатрэбіцца 1,1 мільёна беларускіх рублёў. Камісія ў гэтым выпадку складзе 333 тысячы рублёў, - падлічылі ў банку.

Ці трэба плаціць збор, калі здымаеш валюту з карткі, а не купляеш у абменніку?

Калі гэта картка ў рублях, то зняцце валюты з яе будзе лічыцца купляй і таму з вашага рахунку спішуць 30-працэнтны збор. Калі картка ў валюце, то збор плаціць не трэба.

Ці возьмуць збор, калі разлічваешся карткай у краме за мяжой?

- Такая аперацыя таксама лічыцца купляй валюты, - папярэджваюць банкі. - Бо ў вас на картцы ляжаць беларускія рублі. Напрыклад, вы паехалі ў Літву з карткай Visa. Выдаткаваныя грошы спачатку будуць проканвертаваныя ў даляры па курсе міжнароднай аплатнай сістэмы, а затым - у літы, ўжо па курсе банка, які выпусціў картку. Да выніковай суме банк дадасць 30-працэнтны збор.

Збор трэба будзе заплаціць і ў тым выпадку, калі вы здымеце валюту ў банкамаце за мяжой. Дарэчы, у гэтым выпадку да 30% дадасца яшчэ і камісія за зняцце наяўных (мінімум 2% ад сумы).

Ці будуць браць збор пры разліках у інтэрнэце?

Калі картка рублёвая, то плацяжы ў замежных інтэрнэт-крамах таксама будуць лічыцца купляй валюты. Таму да сумы сваіх пакупак цяпер давядзецца дадаваць 30%.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу17

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу17

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць