Грамадства2121

З 1 студзеня ў мінскім метро перастануць аб'яўляць станцыі па-англійску

Сталічныя ўлады тлумачыць гэта патрэбай скараціць час аб'явы. Маўляў, цягнік не ўпісваецца ў графік стаянкі, піша Onliner.ru.

— Па-першае, Год гасціннасці ў Беларусі сканчаецца. Па-другое, англамоўныя аб'явы моцна падаўжалі прыпынак. Бо машыніст не мае права зачыніць дзверы, пакуль рэтранслятар не скончыць паведамленнz. Спачатку «Асцярожна, дзверы зачыняюцца», а потым «Please, mind the closing doors». Уявіце, колькі гэта займае часу. Так што рашэнне мае простую логіку, не трэба тут шукаць падводныя камяні, — пракаментаваў рашэнне прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Аднак многія мінчукі бачаць у тым часткова палітычны крок.

Беларуская мова ў тых аб'явах была прыроўненая да англійскай. Больш за тое, дзякуючы настойлівасці Акадэміі навук і камісіі пры Савеце міністраў, пераклад на англійскую ў тых аб'явах зрабілі з беларускай. «Please mind the closing doors. Next station is Plosca Pieramohi!» — гучала ў тых абвестках. А гэта рвала шаблон у беларусаненавіснікаў, для якіх наша родная мова непаўнавартая. І як гэта так: па-англійску «Plošča Pieramohi», а не «Ploshchad Pobedy» ці хоць бы «Victory square»? Рускія нацыяналісты патрабавалі, каб у метро гучалі абвесткі і па-расейску, а не толькі па-англійску.

Як бы ні было, але «год гасціннасці сканчаецца». Кароткі перыяд, калі Мінск дзеля чэмпіянату свету па хакеі паспрабаваў стаць больш прыязным не толькі для русо турысто, а для гасцей з усяго свету, is over. А разам з ім — і двухмоўныя абвесткі ў метро, якія будуць памятныя нашаму пакаленню.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

«Роўна суткі без перасадак». На выездзе з Польшчы ў Беларусь — чэргі аўтобусаў2

Бабарыка і Калеснікава адмянілі прэс-канферэнцыю ў Берліне40

Францыя пачынае будаўніцтва новага атамнага авіяносца. Гэта будзе найбуйнейшы вайсковы карабель Еўропы1

Жыхар Баранавічаў катаваў жонку. Паглядзіце, колькі яму далі 12

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць