Кіно33

«Бывай, мова» прызнаны фільмам году амерыканскімі кінакрытыкамі

Франка-швейцарскую драму «Бывай, мова» («Adieu Au Langage 3D») Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША прызнала найлепшым фільмам 2014 года.

Кадр з фільма «Бывай, мова». Ролю сабакі выканаў пёс рэжысёра па мянушцы Роксі

Эксперыментальная стужка «Бывай, мова» 84-гадовага рэжысёра Жан-Люка Гадара распавядае гісторыю замужняй жанчыны і маладога хлопца, бясслоўным правадыром кахання якіх стаў сабака. Ад чалавечага роду аўтар пераходзіць да метафары, стужка дробіцца на эпізоды. Адна з асаблівацяў фільма – 3D-эффект двайной экспазіцыі, калі на розныя вочы транслюецца розная карцінка. У 2014 годзе стужка атрымала прыз журы Канскага кінафестываля.

Следам за «Бывай, мова» ў галасаванні за фільм года ішлі «Малалецтва» («Boyhood») і «Арнітолаг» («Birdman»).

Рэжысёрам года прызнаны Рычард Лінлейтар за фільм «Малалецтва». Стужка таксама атрымала прыз за лепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі. Сцэнарыст году – Уэс Андэрсан за камедыю «Гатэль Гранд Будапешт» («The Grand Budapest Hotel»).

Лепшая дакументальная стужка – «Грамадзянін-4» («Citizenfour»), што распавядае гісторыю шпіёна-перабежчыка Эдварда Сноўдэна, які выкрыў глабальнае праслухоўванне амерыканскімі спецслужбамі.

Актор года – Цімаці Спол, што выканаў галоўную ролю ў біяпіку «Уільям Цёрнэр» («Mr. Turner»). Акторка года – Марыян Катыяр за ролю ў «Два дні, адна ноч» («Deux jours, une nuit»). Лепшыя ролі другога плану – Дж. К. Сіманс за ролю ў фільме «Апантанасць» («Whiplash») і Патрысія Аркет за ролю ў «Малалецтва».

Прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў уручаюцца штогод напярэдадні «Оскару», прэміі Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў і навук. Меней «гучная» за «Оскар», яна лічыцца дастаткова прэстыжнай сярод крытыкаў усяго свету, але рэдка супадае з выбарам Акадэміі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі2

Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае4

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць