Навука і тэхналогіі22

У космас, нядорага! SpaceX паспрабавала зрабіць ракету шматразовай

Запуск «касмічнага грузавіка» Dragon прыватнай амерыканскай кампаніі SpaceX 10 студзеня увойдзе ў гісторыю. Адну са ступеняў ракеты Falcon 9 амаль удала спусцілі на марскую платформу замест затаплення ў моры.

Запуск Falcon 9. Фота з твітару SpaceX

У 12:50 па мінскім часе 10 студзеня паспяхова адбыўся запуск ракеты Falcon 9 з касмічным караблём Dragon, які мае даставіць на МКС 2,5 тоны грузу. Паводле кантракта з NASA SpaceX ужо адаслаў на МКС 4 такіх караблі з 12-ці запланаваных.

Dragon здольны вяртацца на зямлю і выкарыстоўвацца некалькі разоў. Але SpaceX — кампанія «сапраўднага Тоні Старка» Элана Маска — пайшла далей, паспрабаваўшы зрабіць шматразовымі і ступені ракеты, што раней проста танулі ў моры.

Схема палёту Falcon 9. Фота з твітару SpaceX

Ступень Falcon 9 пасля аддзялення мусіла спусціцца на парашуце і зрабіць мяккую пасадку на адмысловую марскую платформу. Але тое, што Элан Маск назваў «зрабіць сігару», не атрымалася дасканала. Ракета выканала сваю асноўную мэту і паспяхова вярнулася, але прызямлілася жорстка. З караблём усё добра, але некаторае абсталяванне прыйдзецца рамантаваць.

Элан Маск назваў гэта добрым вынікам. Упершыню ў гісторыі ступень ракеты паспрабавалі мякка пасадзіць на цвёрдую паверхню — і атрымалі карысны досвед, які ў будучыні прывядзе да дасканалай пасадкі. Гэта толькі адзін крок на доўгім шляху SpaceX да танных касмічных палётаў.

Каментары2

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць