Эканоміка

Жыць у Беларусі даражэй, чым у Польшчы, але танней, чым у Расіі. Рэйтынг кошту жыцця ў розных краінах свету

Самыя дарагія краіны свету па кошце жыцця — Швейцарыя, Нарвегія і Венесуэла. У той час як таннейшае за ўсё пражыванне ў Індыі, Непале і Пакістане. Такую інфармацыю сабрала Numbeo — адна з найбуйнейшых баз дадзеных, звесткі аб выдатках і цэнах для якой збіраюць карыстальнікі ўсяго свету.

Індэкс спажывецкіх коштаў — паказчык, які ўлічвае кошт харчовых тавараў, транспарту, рэстаранаў і камунальных паслуг, кожная з гэтых пазіцый у сваю чаргу ўтрымлівае шэраг пераменных. Кошт прадуктаў, напрыклад, складаецца з цаны на мяса, хлеб, рыс, яйкі, садавіну, гародніну і алкаголь. Кошт транспарту ўключае ў сябе квіткі ў адным кірунку, месячныя праязныя, таксі, цэны на бензін, а таксама цэны на Volkswagen Golf. Выдаткі на рэстаран складаюцца з цэнаў на харчаванне ў дарагіх, сярэдніх і недарагіх рэстаранах, а таксама цэн на каву, спірт і ваду ў рэстаранах. Выдаткі на камунальныя паслугі вызначаюцца па цэнах на электраэнергію, ацяпленне, водазабеспячэнне і інтэрнэт.

Партал Movehub сабраў гэтую інфармацыю ў інфаграфіку, якая паказвае розніцу ў кошце жыцця па ўсім свеце, абапіраючыся на лічбы найбуйнейшай у свеце базы дадзеных аб гарадах і краінах па ўсім свеце.

Індэкс спажывецкіх цэн у інфаграфіку — гэта адносны паказчык кошту жыцця краіны ў параўнанні з Нью-Ёркам. Так, напрыклад, калі краіна мае ІСЦ 70, то кошт жыцця ў ёй у сярэднім на 30% танней у параўнанні з Нью-Ёркам.

Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца роўна пасярэдзіне з індэксам 50,2. У краінах-суседках, паводле дадзеных Numbeo, танней, чым у нашай краіне, абыйдзецца пражыванне ў Польшчы (45,11) і Украіне (41,29), даражэй — у Расіі (61,91), Латвіі (55,94) і Літве (52,76).

Самымі дарагімі для пражывання краінамі ў свеце, паводле рэйтынгу, сталі Швейцарыя, Нарвегія, Венесуэла, Ісландыя, Данія, Аўстралія, Новая Зеландыя, Сінгапур, Кувейт, Вялікабрытанія. У дзясятку краін з самымі нізкімі паказчыкамі акрамя Індыі, Непала і Пакістана ўвайшлі таксама Туніс, Алжыр, Малдова, Егіпет, Македонія, Сірыя, Калумбія.

An interesting map from MoveHub reveals living costs around the world.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?9

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках27

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні9

У Туркменістане адзін блогер крытыкаваў улады. Неўзабаве знайшлі яго магілу6

На адной з заправак у меню знайшлі тыцкалу ФОТА6

Ці абавязаныя пусціць у аўтобус ці маршрутку з лыжамі і санкамі?

Памянялі парадак ільготнага забеспячэння людзей лекамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць