Навука і тэхналогіі

Apple выпусціць гіганцкі iPad са стылусам: чуткі з надзейнай крыніцы

У другім квартале 2015 года Apple выпусціць новую мадэль планшэта iPad з экранам рэкордна вялікай дыяганалі ў 12,9 цаляў, паведамляе аналітык KGI Securities.

Аналітык Мінг-Чы Куо вядомы сувязямі з блізкім да Apple крыніцамі і часта робіць беспамылковыя прагнозы. На гэты раз ён сцвярджае: планшэт-гігант iPad Pro выйдзе ў гэтым годзе, некаторыя характарыстыкі можна назваць ужо сёння.

Абапіраючыся на інфармацыю з патэнтаў і ўласных крыніц, Куо сцвярджае, што новы iPad будзе мець дыяганаль экрану ў 12,9 цаляў (супраць 9,7 цаляў класічнага iPad), магутны працэсар A8X, дадатковы мікрафон, стэрэадынамікі, а таксама магчымасць запуску адначасова дзвюх праграм на экране.

Галоўнай «фішкай» гіганта стане апцыянальны стылус, які будзе прадавацца асобна, а ў выпадку папулярнасці яго могуць уключыць у камплект.

Такім чынам, Apple можа адмовіцца ад мантры экс-кіраўніка Стыва Джобса пра тое, што «лепшы стылус — гэта чалавечы палец», як нядаўна адмовілася ад перакананняў у аптымальнай дыяганалі дысплэя смартфона.

Будзе выпушчана дзве версіі пяра: спачатку звычайная, якая дазволіць маляваць па паверхні экрана, а ў 2016 годзе ці пазней – прасунутая, якая зможа маляваць на любых паверхнях і нават у 3D-прасторы з дапамогай акселерометра і гіраскопа. Стылус прыйдзецца падзараджаць праз порт Lightning, бесправадная зарадка занадта ўскладніла бы канструкцыю.

«Звычайны стылус дазваляе адчуваць толькі цвёрдую паверхню экрану, але не тэкстуры, асобныя іконкі і аб’екты. Гэта можа вырашыць стылус з тактыльнай аддачай», – напісана ў адным з патэнтаў.

Усё гэта зробіць iPad падобным да лінейкі смартфонаў і планшэтаў Samsung Galaxy Note, у прыватнасці Samsung Galaxy Note Pro. Апошні мае экран у 12,2 цаляў, камплектны стылус, стэрэадынамікі і магчымасць адначасовага запуску некалькіх праграм на экране.

Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць