Грамадства44

Ва ўсім вінаваты хостынг, заяўляюць у «Белтэлекаме»

У дзень мітынгу прадпрымальнікаў быў ускладнены доступ беларускім чытачам да папулярных сайтаў «Хартыя-97», радыё «Свабода» і «Белорусский партизан» і LJ. За межамі Беларусі перабояў не назіралася.

Супрацоўніца групы па інфармацыі і камунікацыі РУП "Белтэлекам"паведаміла, што кампанія ня мае дачыненьня да блякаваньня некаторых беларускіх сайтаў. "Мы ня маем дачыненьня да праблемаў з праглядам некаторых незалежных сайтаў", — заявіла Марыя Сталярова. Яна мяркуе, што ў гэтых сайтаў могуць быць праблемы з хостынгам, паведамляе telegraf.by

"Мы ня можам "сьціскаць" канал доступу для сайтаў, якія ня маюць у нас хостынгу”, — заявіла Марыя Сталярова і парэкамнэдавала адміністратарам сайтаў зьвяртацца да правайдэраў наконт узьніклых праблем. Пры гэтым яна дадала, што тэхнічна немагчыма перапыніць доступ да сайтаў.

Нагадаем, што ад раніцы ўскладнены доступ беларускім чытачам да папулярных сайтаў «Хартыя-97», «Радыё Свабода» і «Белорусский партизан» і LJ.

Канал доступу да гэтых рэсурсаў моцна завужаны, таму, хоць выглядае, што сайт даступны й загружаецца, аднак загрузка або спыняецца, або ідзе надзвычай доўга, што робіць атрыманьне інфармацыі цяжкім або немагчымым заняткам.

telegraf.by

Каментары4

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць