Улада1111

Партыя БНФ гатова прыняць у свае шэрагі прадпрымальнікаў з «Пэрспэктывы»

Пра гэта заявіў намесьнік старшыні партыі Алесь Міхалевіч.

Партыя БНФ гатова прыняць у свае рады членаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва». Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН намеснік старшыні партыі Алесь Міхалевіч.

Паводле яго слоў, такое рашэнне абумоўлена тым, што Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд іск аб ліквідацыі РГА «Перспектыва» пасля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што прайшла ў Мінску 10 студзеня.

«Партыя БНФ цалкам падтрымлівае справядлівую барацьбу прадпрымальнікаў і наёмных работнікаў за сваё права на працу і за захаванне малога бізнесу ў Беларусі. Пра гэта сведчыць рэзалюцыя апошняга сойму партыі з падтрымкай патрабаванняў ІП, — сказаў А.Міхалевіч. — Мы рады, што прадпрымальнікі не здаюцца пад ціскам уладаў, а ідуць наперад і пачынаюць разумець, што іх правы могуць быць забяспечаны толькі ў выніку палітычных змен у краіне. Таму мы будзем вітаць стварэнне палітычнай сілы, арыентаванай на абарону малога бізнесу. Падкрэсліваю, што Партыя БНФ заўсёды гатова прыняць прадпрымальнікаў у свае рады».

Варта зазначыць, што раней намеснік старшыні савета РГА «Перспектыва» Вольга Круміна заяўляла: у выпадку ліквідацыі «Перспектывы» члены арганізацыі ініцыююць стварэнне палітычнай партыі прадпрымальнікаў. Калі ж зарэгістраваць новую партыю не атрымаецца, не выключаны варыянт далучэння да адной з дзейных апазіцыйных палітычных сіл, зазначыла В.Круміна.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары11

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША34

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША34

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць