Свет

Прэс‑цэнтар Эўрапейскага парлямэнту будзе насіць імя Ганны Паліткоўскай

Старшыня Эўрапарлямэнту Ханс‑Герт Пэтэрынг сказаў, што наданьне прэс‑цэнтру імя расейскай журналісткі зьяўляецца сымбалічным жэстам у падтрымку незалежнай прэсы.

Імем журналісткі «Новой газеты» Ганны Паліткоўскай названая заля прэс‑канфэрэнцый Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі. Такое рашэньне было прынята на сэсіі парлямэнту ў Страсбуры.

Адначасова дэпутаты прысвоілі розным будынкам устаноў ЭЗ у Брусэлі імёны былых канцлераў Нямеччыны Конрада Адэнаўэра і Вілі Бранта, былога прэм’ер‑міністра Мадзяршчыны Йозэфа Антала.

Старшыня Эўрапарлямэнту Ханс‑Герт Пэтэрынг сказаў, што наданьне прэс‑цэнтру імя Ганны Паліткоўскай зьяўляецца сымбалічным жэстам у падтрымку незалежнай прэсы.

«Ганна Палітоўская была сьмелай жанчынай, якая змагалася за свабоду слова ў сваёй краіне, ‑‑ сказаў ён. — Яна стала сымбалем гэтых каштоўнасьцяў і мы шануем яе за тое, што яна адстойвала іх у вельмі складаных умовах. Мы жадаем ушанаваць яе памяць і ушанаваць памяць пра яе высілкі».

Нагадаем, што Ганна Паліткоўская была забіта 7 кастрычніка 2007 г. у Маскве.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска3

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць