Грамадства

Адзін з самых рэпрэсіўных у сьвеце

Арганізацыя «Freedom House» прадставіла даклад «Свабода ў сьвеце» за 2008 год. Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш «рэпрэсіўных» краін.

Праваабарончая арганізацыя «Freedom House» прадставіла даклад «Свабода ў свеце» за 2008 год. Паводле ацэнак арганізацыі, колькасць «свабодных краін» склала ў 2007 годзе 90 — гэта 47 працэнтаў дзяржаў планеты. Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш «рэпрэсіўных» краін.

У спецыяльным дакладзе праваабарончай арганізацыі таксама адзначаецца паслабленне палітычных свабодаў у Кітаі, Венесуэле, Пакістане, Іране, Расеі.

Колькасць «часткова свабодных» краін павялічылася на дзве, да 60, і цяпер на іх долю прыходзіцца 18 працэнтаў насельніцтва зямнога шара. Усяго на сёння свабодай у той ці іншай меры карыстаецца 4,2 мільярды чалавек. У 1977 годзе толькі 28 працэнтаў насельніцтва свету жылі ў свабодных краінах, а 41 працэнт жылі у нявольных. Цяпер пад уладай рэжымаў, якія падаўляюць свабоду, жыве 21 працэнт насельніцтва, прычым палова прыходзіцца на адну краіну — Кітай.

Акрамя таго, адзначаецца ў дакладзе, у апошнія гады з’явіліся рэгіянальныя «моцныя лідэры», якія распаўсюджваюць або заахвочваюць рэпрэсіўныя тэндэнцыі ў суседніх краінах. Расея Уладзіміра Пуціна, сама па сабе нявольная, аказвае дапамогу і падтрымку яшчэ менш свабоднаму беларускаму рэжыму. Бірманскі рэжым даўно б ужо быў бы пераможаны, калі б не падтрымка Кітая. Уга Чавес выкарыстоўвае Венесуэлу (часткова свабодную) у якасці платформы для аказання падтрымкі іншым рэпрэсіўным рэжымам. Іран (нявольны) і Сірыя (нявольная) выступаюць у якасці фактараў дэстабілізацыі ў Ліване (часткова свабодным).

Беларусь, якая патрапіла ў спіс найбольш рэпрэсіўных краін, адзначаная ў дакладзе як краіна, дзе ў турмах утрымліваюцца палітвязні, парушаецца прынцып падзелу ўлад свабода слова і свабода сходаў.

Хартыя'97

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА17

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада116

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА17

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць