Усяго патроху44

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам

Калі вы вельмі моцна засумавалі па снезе і «сапраўдных» зімовых краявідах, для гэтага зусім не абавязкова браць квіткі на Паўночны полюс. Дастаткова ведаць «сакрэтныя» лакацыі калаідальна-няўстойлівай слаістай воблачнасці, піша Telegraf.news.

Менавіта гэты прыродны працэс у пятніцу, 19 снежня, раптам засыпаў снежнымі крупамі асобныя пункты Мінска.

Пакуль большая частка Мінска, як і ўсёй Беларусі, патанае ў густым тумане, асобныя вуліцы раптам накрыла покрывам снегу. У прагнозах сіноптыкаў нічога падобнага не было і, як аказалася, не выпадкова.

Снег, па словах спецыялістаў, аказаўся «штучным», а дакладней — антрапагенным. Яго крыніцай сталі ядры кандэнсату — мікраскапічныя часцінкі ў атмасферы (гэта можа быць пыл, соль, сажа, бактэрыі), якія ўзнікаюць, як правіла, над прамысловымі раёнамі буйных гарадоў, і вакол якіх кандэнсуецца вадзяная пара, ператвараючыся ў выніку ў драбнюткія кропелькі ці сняжынкі.

«Гэты працэс робіць нашу слаістую воблачнасць калаідальна-няўстойлівай і прыводзіць да выпадзення дробнадысперснага невялікага снегу», — патлумачылі сутнасць гэтага прыроднага працэсу аўтары тэматычнага тэлеграм-канала пра надвор'е «Метеовайб».

У выніку такім «штучным сняжком» 19 снежня накрыла спачатку вуліцу Кісялёва, а затым — вуліцу Аэрадромную. Прычым там «антрапагенны» снег у раёне недалёкай цеплавой станцыі аказаўся настолькі інтэнсіўным, што спецыялісты нават назвалі яго «лакальным снегападам». Мясцовыя ж жыхары падзяліліся кадрамі, якім пазайздросцяць многія беларусы, што засумавалі па снезе.

Каментары4

  • InterMIint
    20.12.2025
    @@@@@@тэлеграм-канала пра надвор'е «Метеовайб».@@@@@@@
    ---
    Метеовайб - "круцей" чым InterPAL ))))))))
    Што за сегрэгацыя?!!! Табоўска-ангельскую назву "Метеовайб" вы не перакладаеце,
    затое ЖЭстакайшЭ "апусцілі" Interpol да ІнтэрПАЛ?!!!
    Hey, guys?
    WHAT THE F U C K?!
  • Лолкекчабурэк
    20.12.2025
    Галоунае, што не ядзерны!
  • Лёд-девять (Воннегут)
    20.12.2025
    антрапагенны снег... вось прычына сённяшнай прыгажосці :/

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць