Грамадства66

Беларусь перапрадасьць Ірану сыстэмы С-300?

Беларусь, а не Расея будзе прадаваць у Іран сыстэмы проціпаветранай абароны С-300. Гэта цьвердзіць брытанская прыватная выведчая кампанія «Jane's».

Беларусь, а не Расея будзе прадаваць у Іран сыстэмы проціпаветранай абароны С-300. Гэта цьвердзіць брытанская прыватная выведчая кампанія «Jane's».

Раней у друк траплялі паведамленьні пра падпісаньне чарговага расейска-іранскага кантракту аб пастаўках Тэгерану гэтых зэнітных ракетных сыстэм. Экспэрты лічылі, што тым самым Расея процідзее намерам ЗША правесьці сілавую акцыю на Блізкім Усходзе.

Як паведамляе «Jane's», на гэты час Тэгеран знаходзіцца на стадыі заключных перамоваў зь Менскам. Сыстэмы С-300 былі да нядаўняга часу разгорнутыя ля Менску як частка апэратыўнай канфігурацыі проціракетнай абароны Беларусі.

Крыніца ў сыстэме беларускай вайсковай прамысловасьці паведаміла брытанскай кампаніі, што канчатковая цана ўгоды пакуль што не названая, аднак беларускі бок нібыта просіць ад Ірану 140 мільёнаў даляраў за дзьве сыстэмы С-300 – уключна з тэхнічным абслугоўваньнем і падрыхтоўкаю кадраў.

Паводле крыніцы, такая цана зьяўляецца даволі высокай для дастаткова старых ракет. З гэтага робіцца выснова, што цэны адлюстроўваюць наяўнасьць неадкладнай патрэбы Ірану ў такіх сыстэмах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя44

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя44

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць