Культура55

Марка Ганначкі Раманоўскай

Гэта маладзенькая жанчына зь цёплымі, вялікімі карымі вачыма, настолькі тоненькая і мініятурная, што называць яе хочацца толькі Ганначкай — як дзяўчынку. Між тым, і творчыя, і жыцьцёвыя здабыткі «дзяўчынкі» ўражваюць: яна — аўтарка некалькіх кніг, сяброўка Саюзу мастакоў. Гутарка з Ганнай Раманоўскай.

Ганна Раманоўская — мастачка. Гэта маладзенькая жанчына зь цёплымі, вялікімі карымі вачыма, настолькі тоненькая і мініятурная, што называць яе хочацца толькі Ганначкай — як дзяўчынку. Між тым, і творчыя, і жыцьцёвыя здабыткі «дзяўчынкі» ўражваюць: яна — аўтарка некалькіх кніг, якія выйшлі ў Менску і Маскве, сябра Саюзу мастакоў, у яе праходзілі пэрсанальныя выставы… Нагодай для нашай размовы стаў блёк марак, які «Белпошта» выпусьціла напрыканцы мінулага году паводле яе малюнкаў, і цяпер паштоўкі і лісты панясуць іх у розныя канцы сьвету — і Беларусь падасца іх атрымальнікам такой, якой яе пабачыла Ганначка Раманоўская.

«НН»: Ганначка, як склалася, што менавіта Вы сталі аўтаркай марак?

ГР: Я рабіла малюнак на капэрту да юбілею Вацлава Ластоўскага. Пасьля гэтага мне прапанавалі зрабіць эскіз марак. У мяне былі розныя ідэі, я зрабіла гэты варыянт, і яго зацьвердзілі.

«НН»: У Вас ёсьць свой адметны стыль. Як Вы да яго прыйшлі?

ГР: Я ня стаўлю перад сабой мэты знайсьці нейкі пэўны стыль. Хучэй, я ў пошуку сябе, і гэта адбіваецца на стылі. А стыль як такі можа быць розным, бо для розных мастацкіх мэтаў трэба выкарыстоўваць розныя мастацкія вырашэньні.

«НН»: Многія Вашыя карціны — казачна‑рамантычныя. Ці можна сказаць пра Вас, што Вы — казачна‑рамантычны чалавек?

ГР: Складана адказаць, я сябе такім чалавекам ня бачу. Але мастацтва маё і я — гэта розныя рэчы. Магчыма, маё мастацтва больш радаснае, чым я. Крытэр мастацтва для мяне — гэта выказаць тое ўнутранае веданьне, што нельга ўвасобiць у словах. Гэта звышмэта. Калі талент і жыцьцёвы шлях дазволяць гэта зрабіць — мастак адбыўся.

«НН»: На цікавай і заўважнай выставе «Разам», якая праходзіла вясной мінулага году, была і Вашая праца, якая называлася «Школа маўчаньня». Удзел у такой выставе — вялікі посьпех. Раскажыце, як Вы трапілі на гэтую выставу і раскажыце пра Вашую карціну.

ГР: Удзельнічаць у выставе мне прапанавалі сябры суполкі «Пагоня». А імпульсам для стварэньня карціны сталі шматлікія жыцьцёвыя сытуацыі, калі прыходзілася маўчаць… Я заўсёды імкнуся знаходзіць агульную мову, згладзіць нейкія вуглы… Але чым далей, тым цяжэй робіцца маўчаць — калі бачыш нейкую несправядлівасьць, калі побач кагосьці абражаюць. Немагчыма маўчаць усё жыцьцё…

«НН»: Магу дадаць з вышыні сваіх гадоў, што з узростам выказвацца робіцца прасьцей і ўрэшце рэшт прыходзіш да таго, што пачынаеш ужо рэзаць усё, як ёсьць. Але Вам да гэтага яшчэ далёка! (Сьмяемся). А як увогуле Вы знаходзіце вобразы і ідэі для сваіх прац? Вам трэба стаць з пэндзлем за мальбэрт, ці гэта адбываецца, калі Вы, скажам, мыеце посуд ці шаруеце падлогу?

ГР: Вобразы нараджаюцца па‑рознаму. Я не раблю свае працы неяк самі па сабе, у адрыве ад жыцьця. Для іх заўсёды знаходзяцца вонкавыя імпульсы. Многае набываеш у вандроўках, і потым тое, што пабачыў, пераліваецца на палатно… Яшчэ хачу сказаць, што мне вельмі дапамагае муж. Ён дызайнэр, завуць яго Яўген Чазлоў, і ён мяне вельмі падтрымлівае… Ён даруе мне маю пэўную бесгаспадарнасьць… Ён тое, што называецца — погляд звонку. Увогуле, у кожнага мастака ёсьць свой брат Тэа — як ён быў у Ван Гога. Для мяне гэта муж. Мне здаецца, што мастачцы‑жанчыне жыць і працаваць у пэўным сэнсе лягчэй, чым мастаку‑мужчыну.

«НН»: Як Вы ацэньваеце мастацкае жыцьцё Менску?

ГР: Мне гэта цікава. Наагул беларускае мастацтва вельмі адрозьніваецца ад мастацтва Захаду. Мы па‑за межамі мэйнстрыму. Нашае мастацтва застаецца своеасаблівым і мала паддаецца знадворнаму ўплыву.

«НН»: Дык гэта добра? І дзякуй родным уладам за ізаляцыю краіны?

ГР: Мастацтва адрозьнiваецца таму, што жыцьцё нашае iншае, чым у астатнiм сьвеце, але нельга сказаць, што мы ў iнфармацыйнай iзаляцыi. Цяжка ацаніць такую сытуацыю ў мастацтве ў гістарычным пляне. Мне падаецца, што, можа, гэта i добра, бо дае нам магчымасьць быць цікавымі для сьвету — якраз праз нашую арыгінальнасьць.

«НН»: А ці ёсьць у Менску мастацкая галерэя, якую Вы лічыце любімай, куды прыходзіце падзарадзіцца дадатнымі эмоцыямі?

ГР: Мне падабаецца Музэй сучаснага мастацтва. Ён адпавядае высокаму ўзроўню. Падабаецца мне і галерэя «ЛаСандр‑арт». Яны робяць вельмі важную справу, якую можна нават назваць місіяй: выстаўляюць карціны беларускіх мастакоў, якія ўжо пайшлі з жыцьця, не даюць публіцы забыць пра іх. У жніўні ў галерэі «ЛаСандр‑арт» адбылася выстава майго бацькі Лявона Раманоўскага, і мне было вельмі прыемна, што цікавасьць да творчасьці бацькі застаецца, што ягоныя работы падабаюцца, што іх набываюць.

«НН»: А можаце назваць свайго любімага мастака, любімую карціну?

ГР: Цяпер мне вельмі падабаюцца беларускія мастакі, падабаецца тое, што цяпер робяць мае аднагодкі. А наагул маім любімым мастаком заўсёды быў Брэйгель — за тое, што ён змог перадаць нявыказаную сымболіку, якую мы цяпер не разумеем, але адчуваем.

«НН»: Я ведаю, што Вы з Вашым мужам зьбіраецеся будаваць пад Менскам экалягічны дом. Гэта так?

ГР: Так. Прычым ня толькі мы. Нас некалькi маладых сем’яў, якія аб’ядналіся з мэтай пабудаваць цэлы пасёлак экалягічных дамоў — дамоў, якія б ні ў чым ня шкодзілі асяродзьдзю, а, наадварот, аздараўлялі яго. У нас ёсьць ужо праекты такіх дамоў, цяпер мы зацьвярджаем іх і шукаем месца, якое нас задаволі¬ла б і дзе нам маглі б выдзяліць зямлю… У гэтай справе шмат цяжкасьцяў, але, думаю, мы іх пераадолеем.

«НН»: У Вас вельмі спакойная, нязмушаная і выразная беларуская мова. Адкуль яна ў Вас?

ГР: Яна зь дзяцінства. Мой бацька заўсёды размаўляў толькі па‑беларуску, у тым ліку і са мной. І ў асяродку мастакоў мова захоўваецца. Я адчуваю яе натуральнасьць і з задавальненьнем гавару па‑беларуску.

Каментары5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць