Усяго патроху11

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» прапануе беларусам паназіраць за вяртаннем пералётных птушак

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) прапануе беларусам далучыцца да міжнароднай адукацыйнай кампаніі «Жывая вясна» і паназіраць за вяртаннем пералётных птушак у родныя мясціны.

Шчурка-пчалаедка; fotopets.ru

У гэтым годзе спецыялісты арганізацыі прапанавалі назіраць за прылётам з цёплых краін такіх птушак, як белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, а таксама шчурка-пчалаедка. «Рэгулярна бывайце на прыродзе, і, калі вы ўбачыце або пачуеце адну з названых птушак, інфармацыю пра гэта неабходна ўнесці на сайт springalive.net», — звярнуліся ў АПБ да беларусаў.

Акрамя таго, распавесці аб сваіх назіраннях можна ў групах праекта ў сацыяльных сетках або даслаць смс-паведамленне на кароткі нумар 0841 з указаннем імя, прозвішча, часу назірання, месца, колькасці і віду птушак.

«Галоўная мэта кампаніі «Жывая вясна» — сабраць дадзеныя аб тым, як пералётныя птушкі вяртаюцца ў Еўропу, і далучыць да назірання за імі і прыродай наогул як мага больш жыхароў нашай краіны. Нават калі вы да гэтага не назіралі за птушкамі, ніколі не позна пачаць. Дзякуючы гэтым назіранням кожны год мы можам бачыць розніцу ў часе прылёту птушак у розныя гарады і параўнаць, як розныя фактары (напрыклад, змена надвор'я) уплываюць на час іх прылёту. Дарэчы, у мінулым годзе наша краіна заняла 4-е месца па колькасці назіранняў з 52 краін-удзельніц», — падкрэслілі ў арганізацыі.

АПБ таксама правядзе два конкурсы: «Лепшае фота «Жывой вясны» (не мае ўзроставых абмежаванняў) і «Ідэальны сад для птушак» (конкурс малюнкаў для дзяцей да 16 гадоў).

Міжнародны праект «Жывая вясна» быў арганізаваны BirdLife International, у Беларусі яго праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Праект родам з Германіі, дзе першая кампанія адбылася ў 1987 годзе ў Баварыі. Цяпер акцыя праводзіцца партнёрамі BirdLife International больш чым у 40 краінах свету. У 2012 годзе «Жывая вясна» стала самай паспяховай у гісторыі праекта: у ёй было зарэгістравана больш за 173 тыс. назіранняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША51

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць