Эканоміка55

У Нью-Ёрку ўвялі ф'ючэрсы на захоўванне нафты з-за перапоўненых сховішчаў

Штодзённая здабыча нафты прыкладна на 1,5 млн барэляў перавышае спажыванне. Нью-Йоркская таварная біржа абвясціла аб стварэнні ф'ючэрса на права захоўвання нафты.

Fotobank/Getty Images

Цэны на нафту, якія больш-менш стабілізавалася на ўзроўні $60 за барэль, зноў могуць абрынуцца з-за недахопу месца ў сховішчах, папярэджвае Wall Street Journal.

Запасы сырой нафты ў ЗША дасягнулі найбольшага за апошнія 80 гадоў ўзроўню, у выніку чаго сховішчы нафты аказаліся запоўненымі прыкладна на 70%. У іншых краінах вольнага месца ў сховішчах засталося яшчэ менш: у Японіі — не больш за 20%, а ў еўрапейскіх краінах — у лепшым выпадку 10%.

На думку экспертаў WSJ, такая сітуацыя можа абярнуцца новым абвалам нафтавых коштаў. Ужо зусім хутка «лішнюю» нафту няма куды будзе падзець. У выніку нафтавікі будуць прадаваць нафту тым нешматлікім пакупнікам, у якіх будзе, дзе яе захоўваць. І ўжо, вядома, прадаваць давядзецца з вялікімі зніжкамі.

Нью-Йоркская таварная біржа абвясціла аб стварэнні ф'ючэрса на права захоўвання нафты. У заяве пляцоўкі падкрэсліваецца, што гэта першы падобны ф'ючэрс ў свеце. Першыя таргі павінны пачацца 29 мая.

Для запуску ф'ючэрса NYMEX дамовілася з кампаніяй, якая валодае портам у Луізіяне, — Louisiana Offshore Oil Port (LOOP). Апошняя пагадзілася выставіць на таргі магчымасць захоўвання нафты на сховішчы Clovelly Hub.

У пачатку кожнага месяца з дапамогай адной з брокерскіх кампаній будзе праводзіцца 30-хвілінны анлайн-аўкцыён. На ім LOOP будзе разыгрываць 7000 кантрактаў, якія даюць права (але не абавязваюць) пакупніка захоўваць 1000 барэляў у Clovelly Hub на працягу месяца. Ужо пасля аўкцыёну кантракты могуць гандлявацца на другасным рынку. У канцы месяца канчатковы трымальнік ф'ючэрса атрымлівае права змясціць нафту ў сховішча на 30 дзён. LOOP будзе працаваць толькі з трыма відамі сырой нафты, якая здабываецца ў Мексіканскім заліве. Кожны з іх ужо гандлюецца на NYMEX.

The Wall Street Journal мяркуе, што новы ф'ючэрс стане папулярным сярод нафтаздабытчыкаў, транспартных кампаній і нафтахімічных прадпрыемстваў. Пазней ім могуць зацікавіцца фінансавыя спекулянты.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам7

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены7

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць