Меркаванні

Паталёгія ці лёгіка пату?

Улада не зьбіраецца гуляць у «гнілы лібэралізм». Але яна мусіць лічыцца з вонкавымі ды ўнутранымі імпэратывамі. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Улада не зьбіраецца гуляць у «гнілы лібэралізм». Але яна мусіць лічыцца з вонкавымі ды ўнутранымі імпэратывамі. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Пра эвалюцыю ўлады яскрава сьведчыць параўнальны аналіз дзьвюх інаўгурацыйных прамоў. У верасьні 2001 г. кіраўнік дэкляраваў, што будзе адбывацца лібэралізацыя ўсіх бакоў нашага жыцьця. Палітычную сыстэму краіны стануць вызначаць працэсы дэмакратызацыі ды разьвіцьця парлямэнтарызму. Атрымае спрыяньне прадпрымальніцкая ініцыятыва. Адкрытая эўрапейская краіна Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Эўразьвязам і Штатамі.

Карацей, амаль тое самае, што сёньня вісіць на Мілінкевічавым сайце.

Змрочны, дэпрэсіўны тэкст інаўгурацыйнае прамовы ад 8 красавіка 2006 году стаў рэмэйкам савецкае прапаганды часоў халоднае вайны.

Зараз улада не зьбіраецца нават гуляць у гнілы лібэралізм. Іншая рэч, што яна мусіць лічыцца з жорсткімі імпэратывамі – і вонкавымі, і ўнутранымі.

Захад дэманстрацыйна вітае Мілінкевіча і дасылае трыюмфатару чорную метку.

Масква ўлупіла дуплетам. Выставіла рахунак ня толькі за «блакітнае паліва», але й за «чорнае золата». Патрабуе дзяліцца мытамі на экспарт нафтапрадуктаў. Як тое прадугледжвае адна са шматлікіх інтэграцыйных дамоваў. Трохі лічбаў, каб ацаніць эфэкт.

Пры ўласнай гадавой здабычы 1,8 млн т Беларусь летась перапрацавала на сваіх НПЗ каля 20 млн т нафты. І ў выніку продажу нафты Расеяй па спэцыяльных, заніжаных цэнах на кожным перапрацаваным барэлі зарабляла $15,5. Для параўнаньня: у 2003-м было $5,8. Заводы ў Наваполацку і Мазыры забясьпечылі каля 40% славутага росту ВУП.

Пры такой дурніцы можна было пляваць на рэформы ды буржуйскія інвэстыцыі. Усе – ад палякаў да галяндцаў – інвэставалі ў нас праз дарагі бэнзін ды салярку.

Але дурніцы ўжо ня будзе. Эканамічныя экспэрты – і Леанід Заіка, і Яраслаў Раманчук, і Аляксандар Патупа – у адзін голас цьвердзяць пра вялікую імавернасьць таго, што лёд кранецца менавіта ў бізнэсовай сфэры. А там, маўляў, пойдзе і агульны працэс...

А вось заклікі асобных наглядальнікаў, каб апазыцыя ў выпадку чаго не замінала заляцаньням дзейнага кіраўніка да Захаду, падаюцца адарванымі ад рэальнае глебы.

Палітоляг Валер Карбалевіч мяркуе, што на заходнім кірунку масты спаленыя. Дый тады трэба ладзіць рэальную дэмакратызацыю, а ў такім разе нашто было класьціся касьцьмі дзеля «аглушальнае» перамогі?

Экспэрт у міжнародных стасунках Андрэй Фёдараў лічыць, што Лукашэнка мэнтальна не гатовы, пасыпаўшы галаву попелам, стаць другім Кадафі. Лепей ужо ў імпэрыю.

Але й рабіць з краіны, як раіць Жырыноўскі, Менскую фэдэральную акругу непрызнаваны Захадам прэзыдэнт, натуральна, ня рвецца. Транзыт, вайсковыя аб’екты, памежная інфраструктура, сумесная сыстэма супрацьпаветранай абароны, што там яшчэ – зараз Крамлю будзе налічаны, як ужо было, сустрэчны рахунак на мільярд.

Парадокс, але ўсе бакі – і Лукашэнка, і Захад, і Крэмль – апынуліся ў дзіўнай патавай сытуацыі.

І тут менавіта чыньнік росту ўнутранай апазыцыі набывае ці не вызначальную ролю. Гэтак прарываецца ў фярзі адбудаваная лінія пешак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві3

Доліна спявае «За грошы — так», а Шурык прапануе дубайскі шакалад: што за трэш глядзелі ў Новы год беларусы з расіянамі6

Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў1

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»5

З-за непагадзі ў Мінску перабоі з грамадскім транспартам

Італьянцы здзіўленыя, што мінскія гандлёвыя цэнтры не стаяць пустыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць