Меркаванні99

Перастаньце вучыць людзей нянавісці — зварот да расійскіх журналістаў

Уладзімір Якаўлеў — адзін з найважнейшых людзей у сучаснай расійскай журналістыцы.

snob.ru

У канцы 1980-х ён заснаваў газету «Коммерсант», якая доўгі час была галоўным дзелавым і грамадска-палітычным выданнем Расіі. Пасля «Коммерсанта» Якаўлеў пры падтрымцы бізнэсмена Міхаіла Прохарава запускаў праект «Cноб», а нядаўна абвясціў збор грошай на свой новы праект «Мулбабар», задача якога — «ператвараць вар'ятаў назад у людзей».

18 сакавіка, у гадавіну ўваходжання Крыма ў склад Расіі, Якаўлеў апублікаваў у сваім фэйсбуку зварот да расійскіх журналістаў. Ён заклікаў іх спыніць «раскручваць хвалю нянавісці ў краіне». 

Друкуецца са скарачэннямі

«… Я хачу звярнуцца да ўсіх без выключэння журналістаў, блогераў і медыйшчыкаў, якія працуюць у дзяржаўных або фінансаваных дзяржавай газетах, часопісах і тэлеканалах і якія маюць любыя адносіны да падрыхтоўкі публікацый і перадач, раскручваючы хвалю нянавісці ў краіне.

Я хачу сказаць: хлопцы, завязвайце!

Перастаньце вучыць людзей нянавісці. Бо нянавісць ужо раздзірае нашу краіну на часткі. Людзі ненавідзяць адзін аднаго. Людзі жывуць у вар'яцкай ілюзіі, што краіну атачаюць ворагі.

Хлопцаў забіваюць на вайне. Палітыкаў расстрэльваюць ля сцен Крамля. Не Еўропа і не Амерыка, а наша краіна знаходзіцца на мяжы сацыяльнай катастрофы. «Інфармацыйная вайна» перш за ўсё знішчае нас саміх.

(…)

Некалькі дзён таму выйшаў дакументальны фільм «Крым. Шлях на радзіму», у якім сур'ёзна разглядаецца магчымасць пачатку ядзернай вайны з расійскага боку.

Гэта, вядома, жах. Але не жах-жах жа! Які е***ы генеральны сакратар ў нашай гісторыі не размахваў ядзернай дубінкай за адсутнасцю іншых аргументаў.

Рэальны жах тое, што вялізны працэнт людзей у аўдыторыі ідэю пачатку ядзернай вайны падтрымалі.

Падтрымалі таму, што наглядзеліся і начыталіся. І яшчэ таму, што вераць таму, што чытаюць і глядзяць.

Я не горш за іншых ведаю салодкае слова ганарар. І ніколі не быў чужы радасцям прафесіі. І дзяцей, так, трэба карміць. І працу, так, цяпер хрэн знойдзеш.

Але ёсць мяжа, за якой любы ганарар перастае працаваць.

Рукапісы не гараць. На жаль. Мне як расійскаму журналісту ў трэцім пакаленні вельмі часта хочацца каб гарэлі, і згаралі.

Але ў цяперашняе стагоддзе інтэрнэту кожнае імя ў цітрах, кожны подпіс пад публікацыяй, кожны твар на экране застаецца навекі умураваным у бетон Гуглапошука і YouTube.

Хто б ні плаціў ганарараў, у цітрах і ў подпісах стаяць не іх, а вашы імёны. Таму і адказваць не ім, а вам.

Вы не горш за мяне ведаеце, што рабіць. Не мне вам расказваць, як зрабіць так, каб здарылася не адна публікацыя, а зусім іншая і не сёння, а зусім потым.

Але калі так не атрымліваецца, то разварочвайцеся і сыходзьце, і пішыце публічна пра тое, чаму і адкуль сышлі.

Лепш агуркамі на рынку гандляваць.

Дый грошай па цяперашніх часах ад агуркоў больш.

Уладзімір Якаўлеў«.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом4

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы17

Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі3

Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла3

«Працуем над гэтай мэтай». Джон Коўл адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне каля траціны ракетнага арсеналу Ірана3

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі2

Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае4

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом4

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць