Свет33

Кіеў і Эўрасаюз абмеркавалі праекты пастаўкі газу з Туркменіі праз Украіну

Кіраўнічка ўкраінскага ўраду Юлія Цімашэнка наведала з двухдзённым візытам Брусэль. У часе першага візыту за мяжу ў якасьці прэм’ер-міністра яна ініцыявала перагляд дамовы з Расеяй аб пастаўках газу ва Ўкраіну і прапанавала пабудову газаправоду з Туркменістану ў Эўропу праз Украіну.

Кіраўнічка ўкраінскага ўраду наведалася з двухдзённым візытам у Брусэль. У часе першага візыту за мяжу ў якасьці прэм’ер-міністра яна ініцыявала перагляд дамовы з Расеяй аб пастаўках газу ва Ўкраіну і прапанавала пабудову газаправоду з Туркменістану ў Эўропу праз Украіну.

У панядзелак Юлія Цімашэнка сустрэлася з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, камісарам па пытаньнях энэргетыкі Андрысам Пібалгсам і каардынатарам ЭС па пытаньнях разьвіцьця паўднёвых праектаў газаправодаў Ёзісам Ёганэсам ван Аартсэнам.

У аўторак Ю.Цімашэнка сустракалася зь вярхоўным прадстаўніком Эўрасаюзу па замежнай палітыцы і бясьпецы Хаўерам Салянам.

Юлія Цімашэнка прапанавала Эўрасаюзу партнэрства ў рэалізацыі праекта «Белая плынь» («White Stream») па пастаўках газу ў Эўропу праз тэрыторыю Ўкраіны. На думку кіраўнічкі ўкраінскага ўраду, гэта дае магчымасьць дывэрсыфікацыі паставак газу ў краіны ЭС. Яна нагадала, што раней была створаная донарская група, што павінна дапамагчы акумуляваць сродкі, неабходныя для мадэрнізацыі і рэфармаваньня сыстэмы паставак расейскага газу ў Эўропу праз тэрыторыю Украіны. Ідэя стварэньня «White Stream» зьявілася ў 2005 г. і заключаецца ў пабудове газаправоду з Туркмэністану праз Азэрбайджан у грузінскі порт Супса, і затым па дне Чорнага мора праз Крым у накірунку Эўрасаюзу.

Пасьля сустрэчы зь Цімашэнкай камісар па пытаньнях замежнай палітыкі і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла пра намер намерен наведаць Кіеў 14 лютага ў рамках міжнароднай канфэрэнцыі на ўзроўні міністраў замежных спраў краінаў-чальцоў ЭС і краінаў Чарнаморскага рэгіёну Black sea energy.

29 студзеня ўкраінская інтэрнэт-газэта korrespondent.net са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Bloomberg працытавала словы Цімашэнкі аб падтрымцы Эўрасаюзам яе прапановаў пра перагляд дамовы з Расеяй аб пастаўках газу ва Ўкраіну і Эўропу. «Я пачула падтрымку такога тыпу перамоваў тут сёньня. ЭС зацікаўлены ў фармаваньні доўгатэрміновай цэнавай палітыкі» – заявіла Ю. Цімашэнка па выніках візыту ў Эўрапарлямэнт. Паводле выданьня, Цімашэнка хоча таксама падвысіць тарыфы на транзыт расейскага газу і тарыфы на захоўваньне газу ва ўкраінскіх падземных газасховішчах, і пазбавіцца ад газатрэйдэра RosUkrEnergo. Кіраўнічка ўраду заявіла, што будзе гаварыць пра гэта ў часе свайго хуткага візыту ў Маскву. Яна падкрэсьліла, што «павінна быць рыначная, а не палітычная дыскусія».

Ініцыятывы прэм’ер-міністра Ўкраіны пярэчаць ранейшым заявам прэзыдэнта краіны Віктара Юшчанкі наконт таго, што павышэньне тарыфаў на транспарціроўку расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны можа нашкодзіць.

Апанэнты Цімашэнкі скептычна выказваюцца пра ажыцьцяўленьне праекту “Белая плынь”. Так, былы міністар паліва і энэргетыкі Юры Бойка, дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў лічыць, што на дадзены момант палітычная вага ЭС ужо скіраваная на падтрымку канкуруючага праекту Nabucco.

Nabucco запраектаваны, як магістральны газаправод працягласьцю 3,3 тыс. км у абыход Расеі з Цэнтральнай Азіі ў краіны ЭС, найперш у Аўстрыю і Нямеччыну. Заплянаваная магутнасьць — 26-32 млрд кубамэтраў газу ў год. Пабудову плянуецца скончыць да 2012 году.

Каментары3

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць