Свет

Дырэктар фонду Навальнага атрымаў прытулак у Вялікабрытаніі

фота з сайта navalny.com

Уладзімір Ашуркаў, паплечнік расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, пацвердзіў паведамленне аб атрыманні ім палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі.

Выканаўчы дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй паведаміў, што яго жонка Александрына Маркво, якая разам з ім знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, зараз таксама звярнулася да брытанскіх уладаў з просьбай аб прадастаўленні ёй палітычнага прытулку. У Вялікабрытанію Уладзімір Ашуркаў выехаў яшчэ мінулай вясной, дакументы на атрыманне палітычнага прытулку ён падаваў у ліпені 2014 года, перадае BBC.

У Расеі ён праходзіць па справе аб махлярстве ў сувязі са зборам грошай на выбарчую кампанію Аляксея Навальнага, калі той балатаваўся ў мэры Масквы.

Па версіі следства, летам 2013 Ашуркаў разам з іншымі апазіцыянерамі, Канстанцінам Янкаўскасам і Мікалаем Ляскіным, унеслі на выбарчы рахунак Навальнага па адным мільёне рублёў у якасці добраахвотнага ахвяравання, а затым прапанавалі прыхільнікам палітыка папоўніць гэтыя сродкі, перавёўшы ім грошы на рахункі «Яндэкс. грошы».

Дзве справы на адну сям'ю

У выбарчым штабе Навальнага гэтую схему тлумачылі тым, што яна дазваляе збор малых ахвяраванняў на выбарчую кампанію. Акрамя таго, у штабе падкрэсліваюць, што расійскае заканадаўства не забараняе такія схемы фінансавання. Аднак следства падазрае, што ў выніку гэтай схемы людзі, блізкія да Навальнага, скралі не менш за 10 млн рублёў. У самога Аляксея Навальнага няма прэтэнзій да сваёй даверанай асобы.

Кіраўнік перадвыбарчага штаба Навальнага Леанід Волкаў таксама аспрэчваў версію расійскага следчага камітэта, паведаміўшы, што штаб даў справаздачу аб усіх без выключэння грошах, ахвяраваных на кампанію, у тым ліку і па 10 млн рублёў, атрыманых праз «Яндэкс.Грошы» Ашуркава, Янкаўскаса і Ляскіна.

Александрына Маркво праходзіць па іншай справе. Следчы камітэт абвінавачвае яе ў махлярстве пры падпісанні кантрактаў, звязаных з правядзеннем маскоўскага фестывалю «Кнігі ў парках».

У апошні час Маркво і Ашуркаў не каментавалі высунутыя супраць іх у Расеі абвінавачванні, спасылаючыся на параду лонданскіх адвакатаў.

Уладзімір Ашуркаў — адзін з некалькіх вядомых апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, якія пакінулі Расею за апошні час.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей80

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць