Спорт1212

Матчы салігорскага «Шахцёра» пачалі агучваць па-беларуску

Чацвёртага красавіка, падчас матчу паміж «Шахцёрам» і «Гранітам», з дынамікаў салігорскага стадыёна гучала беларуская мова.

Павел Качановіч справа. Ён сам агучвае матчы па-беларуску, гэтая ідэя таксама належыць яму.

«Гэта душэўны парыў, разумееце? Памкненне. Мне проста захацелася, каб матчы вяліся на роднай мове. І з гэтага сезону так і будзе», — патлумачыў «Нашай Ніве» прэс-сакратар «Шахцёра» Павел Качановіч. 

Таксама ён удакладніў, што «агучка» – гэта абвяшчэнне па-беларуску стартавых складаў, інфармацыі аб заменах, агульных звестак аб сустрэчы.

Паводле слоў прэс-сакратара, кіраўніцтва салігорскага клуба і заўзятары адрэагавалі на змены вельмі пазітыўна.

«Ніводнай заўвагі я не чуў, толькі словы падзякі ад кіраўніцтва: маўляў, пытанняў няма, малайца, так і працягвай далей. Што да заўзятараў, то для іх гэта ўвогуле стала станоўчым шокам. Ніхто з іх нават не чакаў, што будзе беларуская агучка – а тут на табе! Карацей, усе задаволеныя», — распавёў Павел і падкрэсліў, што неўзабаве ў «Шахцёра» з'явяцца і афішы, аформленыя па-беларуску. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць