Афіша

На адкрыцці «ЦЭХа» пакажуць фота, што зрабіла невідушчая дзяўчына

Выстава «Твар, які займае кветку» пакажа, як бачыць свет Наталля Кавалевіч.

На адкрыцці прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16) 14 красавіка пройдзе выстава «Твар, які займае кветку».

Выстава дэманструе жыццё і творчасць Наталлі Кавалевіч — дзяўчыны, якая не бачыць ад нараджэння, але заўважае хіба не больш за нас.

Наталля атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на дзённым аддзяленні юрыдычнага факультэту БДУ. Дзякуючы мабільнай праграме, якая аналізуе выяву і выводзіць аўдыёдыскрыпцыю, Наталля сур’ёзна захапілася фатаграфіяй. 

Экспазіцыя выставы складаецца з дзвюх частак. Першая – гэта фотапрацы Наталлі, якія суправаджаюцца акустычнымі, тактыльнымі і нюхальнымі элементамі ды імкнуцца перадаць адчуванне свету, у якім жыве дзяўчына.

Другая частка – гэта фатаграфіі, мультымедыя Настассі Храловіч, якія апавядаюць пра жыццё Наталлі і працэс стварэння ёю здымкаў пры дапамозе мабільнага тэлефона і спецыяльнай праграмы.

Параллельная праграма выставы прадугледжвае экскурсіі з заплюшчанымі вачыма па экспазіцыі праекту для дзяцей і дарослых, аўтарскія майстар-класы, дзе ўдзельнікі змогуць «выпрабаваць» на сабе досвед сляпога чалавека, інклюзіўныя імпрэзы для дзяцей, лекцыі пра ролю мабільных тэхналогіяў у сучасным жыцці чалавека.

Пачатак 14 красавіка а 7 вечара. Уваход — 25 тысяч. Выстава працягнецца да 14 мая.

Глядзіце таксама: Трымайся, Наташа! — невідушчая дзяўчына вучыцца на юрфаку БДУ

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ22

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ22

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць