Культура55

Мульцік «Свінка Пэпа» загучыць па-беларуску

Адзіная прафесійная суполка агучкі на беларускую мову ў Беларусі «Кінаконг» збірае сродкі на агучку мультсерыяла для самых маленькіх «Свінка Пэпа». За 47 дзён камандзе патрэбна сабраць 37,5 мільёна рублёў, гэта прыкладна 750 тысяч на адну серыю.

Гэтых сродкаў хопіць на агучку 50 серый (першы сезон) «Свінкі Пэпы». Вынік працы будзе апублікаваны ў адкрытым доступе, каб кожны маленькі беларус змог паглядзець мульцік на роднай мове. Мульфільмы будуць выдавацца тры разы на тыдзень.

Акцёрамі агучкі выступяць Ганна Хітрык, вядучая актрыса Купалаўскага тэатра, лідар гурта «Сундук», маладая мама ,а таксама Уладзімер Глотаў, вядучы акцёр тэатра імя Горкага, малады бацька. Ужо цяпер на YouTube можна ўбачыць першыя дзве серыі «Свінкі Пэпы» ў беларускай агучцы. Яшчэ да афіцыйных паведамленняў яны сабралі 15 тысяч праглядаў.

«Мы пастаянна паказваем фільмы па-беларуску, і кожны раз збіраецца па сто чалавек. Кожны раз маладыя бацькі кажуць, што ім крытычна не стае мульцікаў па-беларуску для самых маленькіх і прасілі нас выправіць сітуацыю. Менавіта таму мы і распачалі гэты праект. Вельмі важна, што мы звярнуліся да такой формы, як краўдфандынг. Мы вырашылі выйсці з падполля і зрабіць нарэшце нешта разам. Таму шукаем грошы на агучку не ў нейкіх «спонсараў», ці «донараў», а просім іх у тых, хто жадае бачыць беларускую Беларусь, у якой дзеткі глядзяць мульцікі на роднай мове», — кіраўнік праекта Андрэй Кім. Па яго словах, калі грошай збярэцца больш, яны агучаць наступныя серыі «Свінкі Пэпы». 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць