Улада77

Жалезьнічэнка: Буду пісаць начальніку часткі, каб адпусьціў у Нарвэгію

Зьміцер Жалезьнічэнка расказаў карэспандэнтцы прэсавай службы moladz.pbnf.org пра апошнія навіны свайго побыту ў войску.


З. Жалезьнічэнка

Зьміцер Жалезьнічэнка расказаў карэспандэнтцы прэсавай службы moladz.pbnf.org пра апошнія навіны свайго побыту ў войску.

«Нейкая дзіўная санчастка, усё робіш сам: за ежай сам ходзіш, прыбіраеш сам, і нават начныя дзяжурствы ёсьць. Добра, што пастраеньняў няма. Адчуваеш сябе аднчасова і хворым і не хворым», — кажа Зьміцер.

На пытаньне пра ўзаемадачыненьні з салдатамі, Зьміцер распавёў, што днямі прыходзіў дэмбель, якому засталося служыць зусім ня шмат, і прасіў зрабіць фатаздымак са Зьмітром на памяць.

Што тычыцца афіцэрскага складу Жлобінскай вайсковай часткі Зьміцер Жалезьнічэнка паведаміў наступнае:

«Некаторыя афіцэры размаўляюць са мной па‑беларуску, загадаў пакуль не было, бо я знаходжуся ў санчастцы. Усе паперы ад кіраўніка часткі выключна на беларускай мове, яны перакладаюць. Відавочна, што афіцэры на месцы баяцца ў адрозьненьні ад Мінстра абароны, таму і спрабуюць дагадзіць і вашым і нашым, вядуць сябе ветліва са мною.»

Зьміцер, на які дзень заплянаваная прысяга?

«Прысяга мае адбыцца ў наступную нядзелю, але я буду прасіць адтэрміноўку, бо яшчэ не прайшоў усе інстанцыі па аднаўленьні ва ўніверсітэце», — паведаміў Зьміцер.

Зьміцер выказаў падзяку за падтрымку, за ўвагу, за вылучэньне яго на міжнародную Студэнцкую прэмію.

«Буду пісаць начальніку часткі, каб адпусьціў у Нарвэгію за ўзнагародай, калі мяне выбяруць», — жартуе Зьміцер.

Наста Александровіч, Прэсавая служба Моладзі БНФ

Глядзі яшчэ:
Жалезьнічэнку забралі ў войска, там ён абвясьціў галадоўку
Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце
Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу міністру адукацыі

Каментары7

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць