Свет99

Прэзідэнт Зэман: Пуцін не самагубца, каб нападаць на Прыбалтыку

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў агенцтву Асашыэйтэд прэс, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін не самагубца і ўсведамляе наступствы магчымага нападу на Літву, Латвію і Эстонію.

AP

«Я не баюся расійскага ўварвання ў краіны Балтыі, бо мы не можам выказаць здагадку, што кіраўніцтва Расіі настолькі дурное, каб здзейсніць такое самагубства», — заявіў ён.

Зэман таксама закрануў канфлікт ва Украіне і расійскую ролю ў ім. Па словах чэшскага лідара, анэксаваць усход Украіны для Расіі эканамічна нявыгадна.

«Я мяркую, Расія задаволена анексіяй Крыма, і сумняваюся, што магчыма ўварванне на ўсход Украіны. Проста таму што рэгіён быў разбураны грамадзянскай вайной, і Маскве давядзецца карміць некалькі дзясяткаў мільёнаў галодных ратоў, а на гэта ў Расіі проста не хопіць эканамічных магчымасцяў», — сказаў чэшскі лідар.

«Калі Расія не ўварвецца на ўкраінскую зямлю, я думаю, санкцыі будуць паступова знятыя. Я знаходжу іх контрпрадуктыўнымі — гэтак жа, як і былыя санкцыі супраць Кубы», — дадаў Зэман.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя44

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя44

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць