Грамадства

Больш за 400 распродажаў і акцый пройдзе ў Мінску ў маі

Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, 2 мая ў Мінску пройдзе «Адзіны дзень скідак», у час якога нехарчовыя тавары ў многіх магазінах патаннеюць на 15-20 працэнтаў. Напярэдадні Дня Перамогі кожнае гандлёвае прадпрыемства горада прапануе індывідуальную сістэму скідак. Напрыклад, ЦУМ і ўнівермаг «Беларусь» прадаставяць 15-працэнтныя скідкі на ўсе нехарчовыя тавары ветэранам ВАВ і прыраўнаваным да іх асобам з 1 па 15 мая. ГУМ правядзе акцыю «Шчодрыя дні ў ГУМе да Дня Перамогі» 7 і 8 мая, падарыўшы сваім пакупнікам скідку ў памеры 15 працэнтаў на нехарчовыя тавары і 5 працэнтаў — на харчовыя. Гандлёвы дом «На Нямізе» ўручыць кожнаму ветэрану ВАВ дысконтную картку. Тавары па спецыяльных цэнах і ў растэрміноўку ў маі будуць прадаваць розныя сеткавыя магазіны.

Акцыі з прадастаўленнем скідак у маі правядуць ААТ «ККХ «Гарызонт» (5-10 працэнтаў на бытавую тэхніку), ЗАТ «Атлант» (10 працэнтаў), ААТ «Электраапаратура» (5-10 працэнтаў), ААТ «Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава» ККХ БелОМА (6-10 працэнтаў), ГУП «Керамін-Сталіца» акажа адрасную дапамогу ветэранам, а таксама знізіць цэны на 10 працэнтаў. Адпускныя цэны на прадукцыю ў майскія святы на 5-30 працэнтаў упадуць і ў асобных вытворцаў тавараў лёгкай прамысловасці.

Напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі мноства мерапрыемстваў правядуць вытворцы харчовай прамысловасці. Так, ААТ «Мінск Крышталь», ААТ «Белрыба», КУП «Мінскхлебпрам», ААТ «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў», СААТ «Камунарка», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ААТ «Мінскі малочны завод нумар 1» вырабяць і паставяць у гандлёвую сетку прадукцыю з юбілейнай сімволікай. Акрамя таго, у рознічнай гандлёвай сетцы і сетцы фірменнага гандлю будуць праведзены акцыі са зніжэннем цаны і выстаўкі-дэгустацыі прадукцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць