Спорт55

Football.by: Галоўнага трэнера «Дынама-Мінск» заўтра адправяць у адстаўку

Заўтра на пасадзе галоўнага трэнера футбольнага мінскага «Дынама» Душана Угрына зменіць Вук Рашавіч. Як стала вядома Football.by, у мінскім «Дынама» прынята рашэнне пра спыненне супрацоўніцтва з Д.Угрынам.

Чэшскі спецыяліст будзе заўтра афіцыйна адпраўлены адстаўку. Таксама з вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што яго абавязкі будзе выконваць Вук Рашавіч, які цяпер займае ў мінскім клубе пасаду спартыўнага дырэктара.

У прэс-службе «Дынама» інфармацыю карэспандэнту «Нашай Нівы» не абверглі, але і не пацвердзілі.

«Мы не каментуем нашыя намеры. Інфармацыя даецца толькі па факце. Калі нешта адбудзецца, інфармацыя адразу з'явіцца на сайце клуба. Таму, калі хочаце дакладна даведацца — чытайце наш сайт», — параіў прэс-сакратар «Дынама» Васіль Князюк.

Вук Рашавіч, football.by

Пасля трох тураў «Дынама» займае 11-ы радок у турнірнай табліцы, не атрымаўшы ніводнай перамогі, а ўчора клуб вылецеў з Кубка Беларусі, прайграўшы на сваім полі БАТЭ з лікам 1:3.

Душан Угрын быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама» ў снежні 2014 г. Ён стаў 29-м трэнерам клуба з 1999 года, калі гаспадаром «Дынама» стаў бізнэсмен Юрый Чыж. 

У сезоне-2014 дынамаўцамі кіраваў Уладзімір Журавель, які вывеў каманду ў групавы раўнд Лігі Еўропы і прывёў яе да сярэбраных медалёў чэмпіянату краіны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба6

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці56

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба6

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць