Грамадства22

Дэпутаты шліфуюць тонкія месцы новага правапісу

Новую рэдакцыю правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі Палата прадстаўнікоў разгледзіць у другім чытаньні на веснавой сэсіі.

Дэпутаты завяршаюць працу над праектам новай рэдакцыі правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі. Гэты законапраект Палата прадстаўнікоў разгледзіць у другім чытаньні на веснавой сэсіі. Пра гэта паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч.

Суразмоўца нагадаў, што дзейныя правілы беларускай артаграфіі й пунктуацыі былі выдадзены ў 1959 годзе й з таго часу не зьмяняліся. Новая іх рэдакцыя заканадаўча замацуе ўсе зьмены, якія адбыліся ў мове. Распрацаваныя новаўвядзеньні ня носяць канцэптуальнага характару, а маюць на ўвеце толькі пэўную карэктыроўку. Прапануецца скасаваць значную колькасьць выключэньняў. Плянуецца пашырыць прынцып «акнаьня» ў запазычаных словах, унесьці зьмены ў напісаньне складанаскарочаных слоў («прафкам» замест «прафком», «Цэнтрвыбаркам» замест «Цэнтрвыбарком» ды іншыя), прыбраць з дакумэнту разьдзелы й палажэньні, якія ня тычацца правапісу, абнавіць ілюстрацыі. Спрашчаюцца таксама правілы пераносу, ліквідуецца разнабой у напісаньні вялікіх літар, прыводзяцца ў адпаведнасьць з рэаліямі часу абрэвіятуры, пашыраецца напісаньне «ў» нескладовага ў словах іншамоўнага паходжаньня.

«Падчас дапрацоўкі дакумэнту да другога чытаньня выявіліся некаторыя «тонкія» месцы. Цямер мы «шліфуем» іх. Прынята рашэньне ў выпадку сур’ёзных разыходжаньняў у працоўнай групе па асобных момантах вяртацца да вэрсіі правіл 1959 году», — сказаў Уладзімер Здановіч.

У прыватнасьці, узьніклі спрэчкі ў напісаньні складанасастаўных слоў. Новыя правілы, напрыклад, прадугледжваюць напісаньне слова «педінстытут» праз «ы» — «педынстытут», каб яно супадала з вымаўленьнем. Аднак такія зьмены, можа быць, і немэтазгодныя, лічыць дэпутат.

Уладзімер Здановіч паведаміў, што аналягічныя спрэчныя пытаньні профільная камісія плянуе абмеркаваць на паседжаньні ў Палаце прадстаўнікоў 12 лютага.

Паводле БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Сярод расіян назіраецца стома». Летняе наступленне расійскай арміі ва Украіне правалілася3

«Сярод расіян назіраецца стома». Летняе наступленне расійскай арміі ва Украіне правалілася

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

У ДТЗ пад Івацэвічамі загінулі пяць чалавек

Вэнс заявіў пра гатоўнасць Пуціна да «вялікіх кампрамісаў» па Украіне6

Каб набыць квіток на транспарт праз мабільны дадатак, цяпер давядзецца даплачваць1

У Нігерыі раскрылі махлярскую схему з атрыманнем беларускіх віз2

Рэзка знізіўся ўвоз заходніх аўтамабіляў праз Беларусь у Расію1

У Лёзненскім раёне сям'я дзесяць гадоў аднаўляла хату, а пасля ўвадначас яе страціла1

Беларуска расказала, як нарадзіла дзіця проста ў машыне4

У «ДНР» завочна судзяць беларускага добраахвотніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сярод расіян назіраецца стома». Летняе наступленне расійскай арміі ва Украіне правалілася3

«Сярод расіян назіраецца стома». Летняе наступленне расійскай арміі ва Украіне правалілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць