Грамадства77

У Докшыцах епіскапа сустрэлі дываном з жывых кветак. У тыктоку абурыліся

У царкве ў Докшыцах прайшло прастольнае свята Пакрова Багародзіцы, якое адзначаюць 14 кастрычніка. Да прыезду епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація прыхаджане выклалі велізарны дыван з жывых кветак. Гэта выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў тыктоку, заўважыла BGmedia.

Скрын з відэа

Некаторыя людзі абураліся дываном з жывых кветак, лічылі такія выдаткі непатрэбнымі.

«Лепш бы бедным купілі паесці за грошы, якія выдаткавалі на гэтыя аднаразовыя кветкі для ног дзядзькі з палкай», — пісалі адны.

«Навошта ўсё гэта? Уладыка што, Бог? Гэта ўжо перабор!», — абураліся каментатары.

Іншыя заступаліся за вернікаў:

«Гэтыя кветкі яны вырошчваюць самі, людзі ад душы прыносяць кветкі, дзякуюць Богу і ўсім святым, менавіта храмы і манастыры кормяць бяздомных, дзетак бездаглядных выхоўваюць, людзям бяздомным прытулак даюць, самі ўтрымліваюць, бясплатна абсалютна, а яны працуюць на карысць храма, прыбіраюць, гатуюць, глядзяць за тэрыторыяй, за парадкам, а вы не будзьце дробязнымі і нікога не асуджайце».

Людзі ў каментарах, аднак, надалей спрачаліся — ці нармальна хадзіць па дыване з жывых кветак, тым больш епіскапу, бо «ён жа манах, і раскоша яму павінна быць чужая».

«Накшталт дывана, але, калі прыгледзецца, ён, наадварот, стараўся не наступаць на кветкі, а хадзіў па сцёблах».

«Па асфальце яму нельга было прайсці?»

«Веліч біскупа — гэта сведчанне велічы яго дыяцэзіі. Калі епіскап будзе жыць сціпла, то і ўсё духавенства будзе бедаваць. А тут відаць, што дыяцэзія цвіце і пахне».

«Класная рэлігія — усе роўныя, усіх стварыў Бог, але святар — уладыка, а нявернікі ды адступнікі трапяць у пекла, класнае раўнапраўе».

«Абавязак епіскапа — служыць службу, чаму прыход павінен марнатраўна выдаткоўваць сродкі вернікаў, каб залагодзіць аднаго чалавека? Вядома, мы прызнаем яго апостальскае прыёмства і дзякуй, што прыехаў маліцца з людзьмі, і паважаем яго як чалавека, але апосталы не былі такімі, як сённяшні епіскапат».

«Мне падалося, ён па стале з салатамі ідзе».

«Пад ногі ахвяраванні вернікаў. Лепш бы дзіцячаму прытулку дапамаглі».

Каментары7

  • Ганка
    15.10.2025
    Атэісты ўпершыню ўбачылі сустрэчу біскупа ці што? Гэта норма. Ў кожнай, абсалютна кожнай праваслаўнай царкве ў Беларусі, калі прыязджае біскуп, робяць такую кветкавую дарожку. Кветкі спэцыяльна для гэтага і вырошчваюць. Гэтак можна сказаць: а навошта на вясельле або на дзень народзінаў дарыць кветкі? Лепей галодным дзецям гэтыя грошы аддаць. Дазвольце парафіям самастойна вызначаць, на што траціць сабраныя імі грошы. А пакуль вы ў гэтай парафіі ні капейкі не ахвяравалі, то пакіньце свае камэнтары пры сабе. А калі вы зьяўляецеся членам парафіі, то падыміце гэтае пытаньне на парафіяльным сходзе. Дагэтуль ніхто такія пытаньні не ўздымаў. Больш за тое, пажылыя прыхаджанкі з радасьцю спэцыяльна для гэтага вырошчваюць кветкі і самі гэтыя дарожкі прыходзяць і робяць. Каб зразумець, чаму біскупаў так паважаюць, трэба хаця б пачытаць, што значыць тэрмін: апостальскае спадкаемства (апостольское преемство, successio apostolica).
  • відьмаявідьма
    15.10.2025
    епіскапы мусяць па аблачках хадзіць, а не па кветках
  • дыван-самалёт
    15.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць