Свет33

Піт Хегсэт заклікаў саюзнікаў нарасціць пастаўкі ўзбраенняў Украіне

Міністр вайны ЗША Піт Хегсет падчас сустрэчы з калегамі з іншых заходніх краін у фармаце «Рамштайн» падкрэсліў, што для стрымлівання расійскай агрэсіі крытычна важныя баяздольная ўкраінская армія і моцнае НАТА пад кіраўніцтвам еўрапейскіх саюзнікаў.

Піт Хегсэт. Фота: AP Photo / Virginia Mayo

Піт Хегсэт адзначыў, што самым эфектыўным стрымліваннем расійскай агрэсіі з'яўляюцца:

  • смертаноснае, баяздольнае і кіраванае Еўропай НАТА;
  • баяздольная, і надзейная ўкраінская армія, здольная абараніць сябе і працягваць стрымліваць расійскую агрэсію ўздоўж межаў НАТА.

Амерыканскі міністр таксама дадаў, што прынцып «мір праз сілу» застаецца ключавым для завяршэння вайны ва Украіне.

«Пад непахісным кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа і, у прыватнасці, з нашымі еўрапейскімі саюзнікамі мы пакладзем канец вайне ва Украіне. Вайна павінна скончыцца», — сказаў Хегсэт.

Кіраўнік Пентагона заклікаў саюзнікаў працягваць фінансаванне ініцыятывы PURL (Prioritized Ukraine Requirements List), якая дазваляе еўрапейскім краінам аплачваць амерыканскае ўзбраенне для Украіны, уключаючы высокатэхналагічныя сістэмы СПА, артылерыю, супрацьтанкавую зброю і боепрыпасы.

«Калі гэты канфлікт не скончыцца, калі не з'явіцца шлях да міру ў кароткатэрміновай перспектыве, ЗША разам з саюзнікамі распачнуць крокі, каб ускласці выдаткі на Расію», — сказаў Хегсэт.

Каментары3

  • Alex
    15.10.2025
    Главное - не забыт дать путену очередные 2 недели и потом грозно пошевелить бровями в твиттере ) Более смешного президента и более тупого мин. обороны Штаты еще не видели.
  • Клим
    15.10.2025
    Он министр войны. В США нет министерства обороны. Исправьте, пожалуйста.
  • Рэйган перамог бальшавіцкую імперыю без адзінага стрэлу
    16.10.2025
    Alex, Гэта і ёсць сутнасць пакойнага плана Трампа — сучаснае адгалоссе стратэгіі Рэйгана ў студзёнай вайне. Як сказаў Майкл Рэйган: «Рэйган перамог бальшавіцкую імперыю без адзінага стрэлу — яго суперзброяй была нафта».

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць