Свет33

Michelin выдаў ганаровыя ключы найлепшым гатэлям свету

Кампанія Michelin, акрамя рэстаранаў, пачала адзначаць па ўсім свеце найлепшыя гатэлі, выдаючы ім мішленаўскія ключы Michelin Keys. Цырымонія ўручэння першых ключоў адбылася ў Парыжы, паведамляе Bloomberg.

Гатэль Atlantis The Royal у Дубаі. Фота: Booking.com

Тры ключы ад Michelin атрымліваюць самыя раскошныя гатэлі, якія «песцяць сваіх гасцей і ставяцца да іх як да каралеўскіх асоб». Два ключы прысуджаюць тым, хто забяспечвае «асаблівы камфорт і незабыўныя ўражанні». Адзін ключ даюць за адметнасць і крэатыўнасць.

У 2025 годзе адзін ключ атрымалі 1742 гатэлі, два — 572, а тры — 143.

Сярод гатэляў, адзначаных трыма ключамі, — Four Seasons Hotel Istanbul у гістарычным раёне Султанахмет у Турцыі, The Surrey у Нью-Ёрку, Boys Hall у англійскім замку XVII стагоддзя і Nayara Springs у Коста-Рыцы (гатэль толькі для дарослых).

Два ключы атрымалі такія ўстановы, як The Burman Hotel у Старым Таліне, Golden Rock Inn Nevis у астраўной дзяржаве Сент-Кітс і Невіс, Alila Jabal Akhdar у Амане і Thorngrove Manor у Аўстраліі.

Гатэль Atlantis The Royal у ААЭ прызналі найлепшым за архітэктуру і дызайн. Сярод іншых у гэтай катэгорыі — Rosewood São Paulo ў Бразіліі, Shabara Resort у Саудаўскай Аравіі, Benesse House у Японіі і Villa Nai 3.3 у Харватыі.

Найлепшым спа-гатэлем стаў Bürgenstock Resort у Швейцарыі. На цырымоніі ў гэтай катэгорыі адзначылі таксама Canyon Ranch Tucson у ЗША, Joali Being на Мальдывах, Lily Of The Valley у Францыі і The Retreat at Blue Lagoon у Ісландыі.

Сярод гатэляў, якія заглыбляюць у культуру рэгіёну, вылучылі La Fiermontina Ocean у Марока, Zannier Sonop у Намібіі, Tierra Patagonia Hotel & Spa у Чылі, Longitude 131 у Аўстраліі і Post Ranch Inn у ЗША.

Адкрыццём года стаў The Burman Hotel у Эстоніі, а таксама Aman Nai Lert Bangkok у Тайландзе, Collegio alla Querce у Італіі, Le Mouflon D'or у Францыі і Cheval Blanc Seychelles на Сэйшэлах.

Каментары3

  • Эмма
    15.10.2025
    Да. Не приходилось останавливаться ни в одном из них. Намекну мужу, невзначай так, как бы, вроде, "подумаешь, дались нам эти отэлли, правда, милый ?". Надо же как то стимулировать его эго, иначе ничего не будет, в таких вопросах напролом идти нельзя. И не спорьте со мной, это бесполезно.
  • Ахахаха
    15.10.2025
    Эмма, у вас наверное с хамсой один муж на в двоих
  • Эмма
    15.10.2025
    Ахахаха, ага, а буква "Щ", это самец буквы "Ш". Хамса, это же рыба, скажете тоже.

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення1

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення1

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць